Хасэ Мануэль Альбарэс Буэна (; нар. , ) — іспанскі дыпламат і дзяржаўны дзеяч. Дзеючы міністр замежных спраў Іспаніі з 12 ліпеня 2021 года. У мінулым — пасол Іспаніі ў Францыі (2020—2021).

Біяграфія Быў консулам у Багаце, дарадцам пры пастаянным прадстаўніцтве Іспаніі ў АЭСР і ў партыйнага лідара ІСРП Педра Санчэса. Калі апошні стаў прэм’ер-міністрам, Альбарэса ў чэрвені 2018 года прызначылі генеральным сакратаром па міжнародных адносінах, Еўрапейскаму Саюзу, G20 і глабальнай бяспецы ў прэм’ерскім офісе. У 2020—2021 гадах — пасол Іспаніі ў Францыі.

12 ліпеня 2021 года прызначаны міністрам замежных спраў у другім кабінеце Санчэса.

Катэгорыя:Міністры замежных спраў Іспаніі Катэгорыя:Паслы Іспаніі ў Францыі Катэгорыя:Дыпламаты Іспаніі