Генадзь Аляксеевіч Браніцкі (нар. , , Узбекістан) — беларускі фізікахімік. Доктар хімічных навук (1988), прафесар (1989).
Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Хімія», 1960; аспірантура, 1963).
Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце (1963—2017, Навукова-даследчы інстытут фізіка-хімічных праблем, лабараторыя хіміі тонкіх плёнак, галоўны навуковы супрацоўнік, у 2005—2010 — загадчык лабараторыі, у 1995—2005 — дэкан хімічнага факультэта).
Навуковыя інтарэсы: хімія нанаструктурыраваных сістэм. Пазапрафесійныя інтарэсы: дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (вышыўка).
Узнагароды Званне «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь» (1998), медаль Косара Амерыканскага фатаграфічнага таварыства (1990).
Бібліяграфія Закономерности формирования фотографических изображений из неблагородных металлов и высокодисперсного серебра и разработка на их основе новых типов фотослоев и катализаторов на носителях : автореферат диссертации … доктора химических наук : 02.00.04 / Браницкий Геннадий Алексеевич. — Минск, 1987. Получение многоцветных фотографических изображений на черно-белых AgHal-слоях без использования красителей и окрашенных пигментов / Г. А. Браницкий [и др.] // Химические проблемы создания новых материалов и технологий. — Минск, 2003. — Вып. 2. — С. 38—55.
Літаратура
Браницкий Геннадий Алексеевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 489. Браницкий Геннадий Алексеевич // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001 : 80 год. — Мінск, 2001. — С. 36—37. Геннадий Алексеевич Браницкий // Журнал Белорусского государственного университета. Химия. — 2019. — № 1. — С. 95—96.
Катэгорыя:Фізікахімікі СССР Катэгорыя:Фізікахімікі Беларусі Катэгорыя:Дэканы хімічнага факультэта БДУ