Каралін Рут Бертоцы (, ) — амерыканская вучоная-хімік. Лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па хіміі 2022 года.

Навуковая дзейнасць Прафесар Стэнфардскага ўніверсітэта, былая дырэктар Molecular Foundry, нанатэхналагічнага даследчага цэнтра ў Нацыянальнай лабараторыі імя Лоўрэнса ў Берклі. Член Нацыянальных Акадэміі навук (2005) і Медыцынскай акадэміі (2011) ЗША, Леапальдзіны (2008), замежная член Лонданскага каралеўскага таварыства (2018). Каралін Бертоцы атрымала вялікую колькасць узнагарод, якія сведчаць аб яе дасягненнях у навуковай дзейнасці. Ва ўзросце 33 гадоў атрымала стыпендыю Мак-Артура. У 2010 годзе стала першай жанчынай, якая атрымала прэстыжную ўзнагароду — прэмію Лемельсана.

Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША Катэгорыя:Хімікі ЗША Катэгорыя:Хімікі XX стагоддзя Катэгорыя:Хімікі XXI стагоддзя Катэгорыя:Жанчыны-вучоныя Катэгорыя:Члены Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі Катэгорыя:Члены Нацыянальнай залы славы вынаходнікаў