П’ер Гаво́ (; , Безье — , ) — французскі оперны спявак (тэнар), дырыжор, кампазітар.
Біяграфія З сямі гадоў спяваў у хоры Сабора Святых Назарыя і Цэльсія ў Безье. Вучыцца спевам пачаў у родным горадзе ў пеўчай школе. Меў намер стаць святаром, але любоў да музыкі і вакалу прывялі да таго, што ён стаў першым тэнарам у Базіліцы Сен-Сёрэн у Бардо, працягнуў вучобу ў Ф. Бека. У 1780 годзе быў хормайстрам Вялікага тэатра ў Бардо, дзе дэбютаваў у 1781 годзе як спявак; у наступныя гады выступаў таксама як дырыжор, працягваючы спяваць.
У 1788 годзе спяваў у Манпелье, у 1789—1812 гадах — у Парыжы (у тэатры Фейдо).
Валодаў сцэнічнай чароўнасцю і тонкай музычнасцю. Спяваў да 1812 года. У 1819 годзе ён патрапіў у прытулак на ўскраіне Парыжа, дзе і памёр. Пахаваны на могілках Пэр-Лашэз.
Катэгорыя:Тэнары Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі Францыі Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі XIX стагоддзя Катэгорыя:Дырыжоры Францыі Катэгорыя:Дырыжоры XIX стагоддзя Катэгорыя:Кампазітары Францыі XIX стагоддзя Катэгорыя:Кампазітары XVIII стагоддзя Катэгорыя:Балетныя кампазітары Францыі XIX стагоддзя Катэгорыя:Оперныя кампазітары Францыі XIX стагоддзя