Кігома () — горад у Танзаніі.

Горад Кігома размешчаны на крайнім захадзе Танзаніі, каля мяжы з Бурундзі, на паўночна-ўсходнім узбярэжжы возера Танганьіка і з'яўляецца адміністрацыйным цэнтрам танзанійскага рэгіёну Кігома.

Колькасць насельніцтва горада складае 153300 чалавек (на 2003 год). Размешчаны на вышыні 773 метры над узроўнем мора. У горадзе знаходзіцца рэзідэнцыя каталіцкага біскупа.

Катэгорыя:Гарады Танзаніі