Юрась (Юрый Браніслававіч) Цвірка (нар. , Язвіны, Капыльскі раён, Мінская вобласць) — беларускі акцёр.

Біяграфія З 1984 па 1991 гады навучаўся ў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. З 1991 па 2018 гады працаваў у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа. З 2018 па 2019 гады працаваў у Беларускім тэатры юнага гледача. З 2019 года працуе ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа.

Ролі Іван («Шагал… Шагал…» У. Драздова) Комік («Доктар Айбаліт» паводле кінасцэнарыя «Айбаліт-66» Р. Быкава і В. Карастылёва) Пан Бараноўскі («Несцерка» В. Вольскага) Ласкін («Пазычанае шчасце» Ф. Палачаніна) Дзік («Як воўк мамай быў» В. Ткачова) Сондэрс («Шукаем тэнара!» К. Людвіга) Кароль («Снежная каралева» Я. Шварца паводле Х.-К. Андэрсена) Крот («Прыгоды Дзюймовачкі» П. Ісайкіна паводле Х.-К. Андэрсена) Жывата Цвіёвіч («Доктар філасофіі» Б. Нушыча) Місэна («Дурнічка» Лопэ дэ Вегі) мужчына Луізы («Восем закаханых жанчын» Р. Тама) бацька Ганны («Сымон-музыка» паводле аднайменнай паэмы Якуба Коласа) Васіль Сямёнавіч («Гісторыя двух сабак» Я. Конева) Генры («Мая жонка — падманшчыца» М.Мэё, М. Энэкена) Кот («Кот у ботах» А.Замкоўскага паводле Шарля Пэро) Першы мытнік («Дом на мяжы» па п’есах С. Мрожака «Караль» і «Дом на мяжы») спадар Джансэн («Каханне і падаткі» па п’есе Уільяма Ван Зандта і Джэйн Мілмар «Секс, каханне і падаткі») Альфрэда Амароза («Шлюб па-італьянску» па п’есе Эдуарда дэ Філіпа «Філумена Мартурана») айцец Гансага («Стары-стары сеньёр з вялізнымі крыламі» А.Курэйчыка) Харысан Хоўэл («Цалуй мяне, Кэт!» паводле лібрэта С. і Б. Співак) Філ Кавілеры, бацька Джэніфер («Гісторыя кахання» паводле аднайменнай аповесці Э. Сігала)

Узнагароды 2006 — Падзяка Міністра культуры Рэспублікі Беларусь 2011 — Ганаровая грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь 2015 — нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» 2017 — Грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь 2021 — медаль Францыска Скарыны

Катэгорыя:Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа Катэгорыя:Акцёры тэатра Беларусі