Арыядна Хіль і Хінер (; нар. , ) — іспанская актрыса. Уладальніца прэміі «Гоя» ў намінацыі за фільм «» (1992). Акрамя таго яшчэ пяць разоў была намініравана на гэтую кінаўзнагароду (чатыры разы ў намінацыі , адзін раз у намінацыі ).

Біяграфія Хіль — дачка вядомага адваката, у дзяцінстве займалася спевамі, танцамі і ігрой на скрыпцы, разам з двума братамі спявала ў гурце пад назвай «Matamala». Працавала ў тэатры і на каталонскім тэлебачанні, пакуль яе не заўважыў вядомы рэжысёр , які запрасіў Арыядну для здымак у сваім фільме «» (1986).

Сусветная вядомасць да Хіль прыйшла пасля фільма «» рэжысёра Фернанда Труэба, які атрымаў «Оскар» за Найлепшы фільм на замежнай мове, а Арыядна атрымала нацыянальную кінапрэмію Іспаніі «Гоя» за . З гэтага часу Хіль з’яўляецца адной з найбольш запатрабаваных актрыс іспанскага кінематографа, здольнай іграць самыя складаныя ролі. Актрыса яшчэ пяць разоў была намініравана на прэмію «Гоя».

З 1993 па 2008 год Хіль была замужам за рэжысёрам . У іх ёсць двое дзяцей — дачка Віялета і сын Леа. З 2009 года Хіль знаходзіцца ў адносінах з акцёрам Віга Мортэнсенам.

Выбраная фільмаграфія «» (1986) «» (1992) «Лабірынт фаўна» (2006)

Крыніцы

Спасылкі Арыядна Хіль на сайце «Internet Movie Database»

Катэгорыя:Актрысы XX стагоддзя Катэгорыя:Актрысы XXI стагоддзя Катэгорыя:Актрысы Іспаніі Катэгорыя:Актрысы тэлебачання Іспаніі