Гарцукі — прапанаваныя П. Шпілеўскім персанажы, чорныя духі, падначаленыя Перуну. Іх імя паходзіць ад слова «гарцаваць» — гуляць, бегаць навыперадкі.

Апісанне Жывуць яны ў вялікіх гарах, дзе падчас усходу і заходу сонца гуляюць, нібы дзеці. Апоўдні стралою носяцца на конях па палях і лясах, а ўначы па даручэнні Перуна лятаюць у паветры, набываючы аблічча розных драпежных птушак.

Гарцукі возяць па небе грамавы жоран, на якім раз’язджае Пярун з вогненным лукам; яны ўтвараюць вятры, буру і віхры і іншыя стыхійныя прыродныя з’явы.

Персанажы згаданы толькі ў тэктах этнографа Паўла Шпілеўскага. Пазнейшыя даследчыкі заўважалі, што беларускія сяляне нічога не чулі пра гэтых персанажаў і што Шпілеўскі, магчыма, проста іх выдумаў. Павел Шпілеўскі вядомы шматлікімі фальсіфікацыямі міфаў і фальклора. Гл. Кабінетныя багі і духі беларускай міфалогіі.

Літаратура Міфалогія беларусаў: энцыклапедычны слоўнік / склад. І. Клімковіч, В. Аўтушка; навук. рэд. Т. Валодзіна, С. Санько. — Мн.: Беларусь, 2011. — 607 с.: іл. ISBN 978-985-01-0903-3

Катэгорыя:Беларуская народная дэманалогія Катэгорыя:Кабінетныя багі і духі беларускай міфалогіі