Жак Цітс (;  — ) — французскі матэматык бельгійскага паходжання, спецыяліст у галіне алгебры і геаметрыі, лаўрэат найбуйнейшых міжнародных прэмій.

Біяграфія Жак Цітс нарадзіўся ў 1930 годзе ва Укеле. Вучыўся ў Брусельскім свабодным універсітэце, у 1950 годзе абараніў дысертацыю на тэму «Generalisation des groupes projectifs bases sur la notion de transitivité».

У 1956—1964 гадах Жак Цітс выкладаў у Брусельскім свабодным універсітэце (дзе ў 1962 годзе стаў прафесарам), у 1964—1974 гадах — у Бонскім універсітэце. У 1973 годзе Калеж дэ Франс запрасіў яго ўзначаліць кафедру тэорыі груп. Жак Цітс пагадзіўся і, паколькі па законе ў той час выкладаць тамака маглі толькі грамадзяне Францыі, прыняў у 1974 годзе французскае грамадзянства. З 1974 года ён працаваў у Калеж дэ Франс, пакуль у 2000 годзе не пакінуў пасаду ў сувязі са старэчым узростам.

Памёр 5 снежня 2021 года.

Узнагароды 1993: Прэмія Вольфа па матэматыцы 1996: Медаль Кантара 1996: ордэн «Pour le Mérite» 2008 — Абелеўская прэмія (сумесна з Джонам Томпсанам)

Катэгорыя:Матэматыкі Францыі Катэгорыя:Матэматыкі Бельгіі Катэгорыя:Матэматыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Матэматыкі XXI стагоддзя