Дуброва-Беластоцкая, таксама Дамброва Бяластоцка, Дамброва Беластоцкая, раней Дамброва Гарадзенская (, раней Dąbrowa Grodzieńska) — горад у Польшчы, уваходзіць у склад Сакольскага павета Падляскага ваяводства. Сядзіба вяскова-гарадской гміны Дамброва Бяластоцка.
Гісторыя Назва на гутарковай «простай мове» Сакольскага павета — Дуброва. У 1-й палове XVI ст. кароль Жыгімонт Стары даў зямлю Дуброва ў Астроўскіх Гарах баярыну Кузьме Гарчаковічу герба Гурка. У 1558 годзе род Гарчаковічаў аддаў Дуброву каралю ў абмен на іншыя землі.
Гарадскія правы Дуброва атрымала ў 1712 годзе, але ў 1892 годзе пераўтворана ў мястэчка. У канцы XVIII ст. было ВКЛ, на захад ад Гродна, на памежжы паміж Літвой, Каронай і Княскай Прусіяй, у Гродзенскім павеце Троцкага ваяводства. Пасля страты гарадскіх правоў мястэчка ў гміне Дамброва Сакольскага павета, з 1918 года — Беластоцкага ваяводства.
З 13 кастрычніка 1919 года Дамброва зноў горад, уключыла ў сябе вёскі Грабава, Ясёнаўка, Юрыжыка, Малышаўка і Асмалоўшчына.
У 1940—1944 гадах — цэнтр раёна Беластоцкай вобласці БССР.
З 1956 года павятовы горад у Беластоцкім ваяводстве.
Крыніцы