Марцін Хайрэр (; нар. , ) — аўстрыйскі матэматык, займаецца стахастычным аналізам, у прыватнасці стахастычнымі дыферэнцыяльнымі ўраўненнямі ў частковых вытворных.
З’яўляецца Regius Professor матэматыкі ва Уорыкскім універсітэце. Да гэтага ён працаваў у Інстытуце Куранта Нью-Ёркскага ўніверсітэта. У 2014 годзе атрымаў медаль Філдса.
Член Лонданскага каралеўскага таварыства (2014), замежны член-карэспандэнт Аўстрыйскай акадэміі навук (2015), замежны член Кітайскай акадэміі навук (2021).
Катэгорыя:Матэматыкі Аўстрыі Катэгорыя:Матэматыкі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Матэматыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Матэматыкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Замежныя члены Кітайскай акадэміі навук