Пінхас Шаевіч Фрыдберг () — радыёфізік. Доктар фізіка-матэматычных навук (1974), прафесар (1980).
Біяграфія Нарадзіўся 24 мая 1938 года ў Вільні.
У 1961 годзе скончыў Віленскі дзяржаўны ўніверсітэт.
Працаваў у Віленскім навукова-даследчым інстытуце радыёвымяральных прыбораў (1961—1978, інжынер, кіраўнік лабараторыі тэарэтычных даследаванняў), Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы (1978—1989, прафесар кафедры тэарэтычнай фізікі, у 1978—1982 — загадчык кафедры), НВФ «Zondas» (загадчык аддзела тэарэтычнай радыёфізікі) і ЗАТ «Geozondas» (Вільня, 1989—2000).
Навуковыя інтарэсы: тэарэтычная і матэматычная фізіка; прыкладная ЗВЧ-электрадынаміка. Пазапрафесійныя інтарэсы: даследаванне гісторыі Халакосту ў Літве.
Бібліяграфія Дифракция электромагнитных волн на узких щелях и малых отверстиях : автореферат диссертации … доктора физико-математических наук : 01.04.03 / Фридберг Пинхос Шаевич. — Вильнюс, 1974. Электромагнитная связь двух объемов через узкую щель : автореферат диссертации … кандидата физико-математических наук / Фридберг Пинхос Шаевич. ― Вильнюс, 1965.
Крыніцы
Літаратура Фрыдберг Пінхас Шаевіч // Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы : біябібліяграфічны даведнік. — Гродна, 1999. — С. 531. — Інфармацыя: гады заведавання кафедрай 1982—1987 — памылковыя.