Уладзіслаў Аляксеевіч Баркоў (нар. , Харкаў, Украіна) — педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі, аздараўленчай і адаптыўнай фізічнай культуры. Доктар педагагічных навук (Расія, 1998; Беларусь, 2003), прафесар (2000). Член-карэспандэнт Беларускай акадэміі адукацыі.

Біяграфія Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Фізічная культура», 1973; аспірантура, 1977), Цэнтральны інстытут павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў народнай гаспадаркі ў галіне патэнтнай работы (1990).

Працаваў у Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны (1983—1989, загадчык кафедры), Гродзенскім абласным інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі (1999—2008, рэктар), Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы (1990—1999 і з 2008, факультэт фізічнай культуры, кафедра тэорыі і методыкі фізічнай культуры, прафесар, у 1990—1999 і 2010—2014 — загадчык кафедры, у 2008—2010 — дэкан факультэта псіхалогіі).

Навуковыя інтарэсы: інавацыйныя падыходы да вучэбнага працэсу па фізічнаму выхаванню дзяцей і навучэнскай моладзі.

Бібліяграфія Научно-методическое обеспечение физического воспитания детей и подростков в условиях радиационного загрязнения среды : диссертация … доктора педагогических наук : 13.00.04 : защищена 00.00.0000 : утверждена 00.00.1998 / Барков Владислав Алексеевич. — Москва, 1997.

Літаратура Баркоў Уладзіслаў Аляксеевіч // Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы : біябібліяграфічны даведнік. — Гродна, 1999. — С. 56—57.

Катэгорыя:Дэканы ГрДУ імя Янкі Купалы Катэгорыя:Педагогі СССР Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Постаці спорту