Снежны барс — неафіцыйны тытул (званне) у альпінізме. Афіцыйная назва жэтона, якім узнагароджваюцца альпіністы, якія заваявалі найвышэйшыя вяршыні, размешчаныя на тэрыторыі былога СССР, — «Пакарыцель самых высокіх гор СССР».

Гісторыя Званне і знак заснаваны ў 1967 годзе. Аўтарам эскіза нагруднага знака стаў заслужаны майстар спорту, заслужаны трэнер СССР . Жэтон пранумараваны. Нумар кожнага жэтона замацоўваецца за альпіністам у парадку паступлення інфармацыі аб здзейсненых узыходжаннях.

Гэты жэтон карыстаецца павагай не толькі ў новых незалежных дзяржавах, якія ўтварыліся на тэрыторыі СССР (СНД), але і ў многіх замежных краінах. У афіцыйны спіс альпіністаў, узнагароджаных гэтым жэтонам, уваходзіць шмат замежных альпіністаў.

Усяго званне «Снежнага барса» за ўзыходжанні ў перыяд 1961—2010 гг. прысвоена 567 альпіністам, уключаючы 29 жанчын.

У розныя перыяды часу альпіністам, якія падымаліся на вяршыні, уручаўся жэтон:

з 1961 г. па 1984 г. — 4 сямітысячнікі — пік Камунізму, пік Перамогі, пік Леніна, пік Каржанеўскай з 1985 г. па 1989 г. — 4 сямітысячнікі — пік Камунізму, пік Хан-Тэнгры, пік Леніна, пік Каржанеўскай

З 1990 г. і па цяперашні час жэтонам ўзнагароджваюцца альпіністы за заваяванне ўсіх 5-ці гор былога Савецкага Саюза вышынёй звыш 7000 м (спіс прыведзены ў парадку змяншэння складанасці і небяспекі ўзыходжання):

2 вяршыні ў гарах Цянь-Шань : Пік Перамогі (7439 м), Пік Хан-Тэнгры (7010 м); 3 вяршыні Паміра : Пік Ісмаіла Самані (былы пік Камунізму, 7495 м), Пік Леніна (з 2006 пік Абуалі ібн Сіна з таджыкскага боку, 7134 м), Пік Каржанеўскай (7105 м).

Рэкорды

Барыс Коршунаў (Расія, Масква) стаў 9-разовым «Снежным барсам» (1981—2010). Барыс Коршунаў (Расія, Масква) апошні раз выканаў нарматыў ва ўзросце 69 гадоў. Андрэй Цялішчаў (Казахстан, Усць-Каменагорск) у 22 года стаў самым маладым «Снежным барсам» (1986). Малік Ісмет (Казахстан, Алматы) стаў першым «Снежным барсам» за адзін сезон (1991). (Польшча) — выканаў усе 5 узыходжанняў у 29 дзён 17 гадзін 5 хвілін ад выхаду базавага лагера 15 ліпеня (лета 2016)

Спіс беларускіх альпіністаў, узнагароджаных тытулам

Леанід Лазоўскі (Мінск, 1982) Эдуард Ліпень (Мінск, 1982) Аляксандр Дуброўскі (Мінск, 1991) Анатоль Камароў (Мінск, 1991) Віктар Кульбачанка (Мінск, 1991) Васіль Ражкоў (Мінск, 1991) Анатоль Лутаў (Мінск, 1993) Міхаіл Мельнікаў (Мінск, 1993) Віктар Парашкоў (Мінск, 1993) Сяргей Стацэвіч (Мінск, 1993) Уладзіслаў Каган (Мінск, 2012)

Літаратура

Альпинизм. Энциклопедический словарь/ Захаров П. П., Мартынов А. И., Жемчужников Ю. А. — М.: ТВТ Дивизион, 2006.

Спасылкі

Спіс альпіністаў, якія атрымалі званне «Снежны барс»

Катэгорыя:Горныя вяршыні-сямітысячнікі Катэгорыя:Альпінізм Катэгорыя:Снежны барс (тытул)