П’ер-Луі Ліёнс (нар. , ) — французскі матэматык, лаўрэат Філдсаўскай прэміі. Унёс значны ўклад у рашэнні нелінейных дыферэнцыяльных ураўненняў.

Біяграфія Сын французскага матэматыка Жака-Луі Ліёнса. Вучыўся ў Вышэйшай нармальнай школе Парыжа з 1975 па 1979 гады, вырашыў прысвяціць сябе навукова-даследчай працы ў галіне прыкладной матэматыкі і як вынік у 1979 годзе абараніў доктарскую дысертацыю ва Універсітэце Парыж VI пад кіраўніцтвам Брэзі. У 1979—1981 гадах працаваў у Нацыянальным цэнтры навуковых даследаванняў. З 1981 па 1992 гады выкладаў ва Універсітэце Парыж-Дафін. З 1992 года выкладаў у Політэхнічнай школе Парыжа. У 2002 годзе прызначаны прафесарам у Калеж дэ Франс, дзе ён загадваў кафедрай «Дыферэнцыяльныя ўраўненні ў частковых вытворных і іх прымяненне». У 2006 годзе назначаны членам Вышэйшага савета Францыі па пытаннях навукі і тэхналогій, у 2009 годзе назначаны прэзідэнтам Вышэйшай нармальнай школы Парыжа.

Узнагароды Прэмія фонду Дуаста-Блютэ Французскай акадэміі навук (1986) Прэмія IBM (1987) Прэмія Філіпа Морыса за ўклад у навуку (1991) Прэмія Ампера Французскай акадэміі навук (1992) Філдсаўская прэмія (1994) Прэмія Томсан (2004) Камандор ордэна Ганаровага легіёна (2013)

Катэгорыя:Матэматыкі Францыі Катэгорыя:Матэматыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Матэматыкі XXI стагоддзя