Элон Ліндэнштраус (; нар. , ) — ізраільскі матэматык і выкладчык, першы ізраільскі лаўрэат прэміі Філдса.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1970 годзе ў Іерусаліме, бацька — вядомы матэматык Ёрам Ліндэнштраус. У 18 гадоў атрымаў бронзавы медаль на міжнароднай алімпіядзе па матэматыцы. Падчас службы ў Арміі Абароны Ізраіля па праграме Тальпіёт атрымаў медаль Міністэрства абароны. Дэмабілізаваўся ў 26 гадоў у званні маёра.

Скончыў Яўрэйскі ўніверсітэт у Іерусаліме, атрымаў навуковае званне доктара (Ph. D.) у 1999 годзе. Працаваў у амерыканскіх універсітэтах: Стэнфард, Прынстан, а таксама ў Матэматычным інстытуце Клэя. З 2009 года — зноў у Ізраілі, прафесар у Яўрэйскім універсітэце ў Іерусаліме.

У 2010 годзе першым з ізраільскіх матэматыкаў удастоіўся прэстыжнага медаля Філдса за работы па эргадычнай тэорыі.

Катэгорыя:Матэматыкі Ізраіля Катэгорыя:Матэматыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Матэматыкі XXI стагоддзя