Людміла Мікалаеўна Марчанка (нар. 1954) — беларуская ўрач-афтальмолаг. Доктар медыцынскіх навук (2003), прафесар (2010)Марченко, Людмила Николаевна (доктор медицинских наук; род. 1954) . Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь (2021).

Біяграфія

Скончыла Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1977). Працавала ў 3-й гарадской клінічнай бальніцы г. Мінска (1978—1981). З 1984 — у Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце, з 2005 — загадчык кафедры вочных хвароб.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя інтарэсы: дыягностыка і метады лячэння паталогій сятчаткі, глядзельнага нерва і вочнага дна; узроставая макулярная дыстрафія і міяпічная макулапатыя; вучэбна-метадычныя дапаможнікі па афтальмалогіі.

Спасылкі

Марченко Людмила Николаевна

Катэгорыя:Афтальмолагі Беларусі Катэгорыя:Афтальмолагі СССР