Ігнацій Карлавіч Абламовіч (1787—1848, Астравок, Валынская губерня) — ардынарны прафесар, фізік. Быў першым прафесарам, які чытаў фізіку ў Кіеўскім універсітэце.

Біяграфія Паходзіў са шляхецага роду Абламовічаў герба «Абданк». Нарадзіўся ў сям’і Кароля Абламовіча і Ганны з Эйсмонтаў. Меў братоў Вікенція і Іосіфа (нар. 1803), дактароў медыцыны Віленскага ўніверсітэта.

года паступіў у настаўніцкую семінарыю пры Віленскім універсітэце, пасля заканчэння курсу года прызнаны магістрам філасофіі з прызначэннем у Мінскую гімназію выкладчыкам фізікі ( года).

З года  памочнік загадчыка фізічнага кабінета Віленскага ўніверсітэта. З года быў старшым настаўнікам фізікі ў Віленскай гімназіі. З года  ад’юнкт-прафесарам хіміі Віленскага ўніверсітэта.

З года  на працягу 6 гадоў удасканальваўся ў навуках за граніцай, пераважна ў Парыжы, слухаў курсы хіміі, фізікі і прыродазнаўчыя гісторыі.

З 1827 года выкладчык прыродазнаўчых навук у Валынскім (Крамянецкім) ліцэі. У 1834 годзе пераведзены ў адкрыты ў Кіеве Універсітэт Святога Уладзіміра, дзе служыў на пасадзе ардынарнага прафесара да выхаду на пенсію ў 1837 годзе.

Памёр у Астраўку падчас халеры 1848 года.

Навуковая і выкладчыцкая дзейнасць Рукапісу не друкаваў. Найбольш вядомыя напісаныя ім па даручэнні начальства: «Праект выкладання тэхналогіі для прафесійных вучылішчаў» і «Канспект курсу тэхналогіі, які мусіць выкладацца ва ўніверсітэце Св. Уладзіміра». Займаўся таксама тэхналагічнай хіміяй; фізіку ва ўніверсітэце Св. Уладзіміра чытаў паводле Бедана і Пулье.

Артыкул у Энцыклапедычным слоўніку Бракгаўза і Эфрона характарызуе яго наступным чынам: «Паводле слоў гістарыёграфа Кіеўскага ўнів. Шульгіна, Абламовіч быў „найбольш здольным, але і найменш карысным з усіх прафесараў крамянецкага складу“. Працаваў ён мала, пісаў яшчэ менш; выкладчык па Пулье і Бедане. Фізічны кабінет (з Крамянецкага ліцэя) быў у жаласным стане і за ўвесь час Абламовіча не папаўняўся».

Літаратура

Биографический словарь профессоров и преподавателей Императорского университета Св. Владимира (1834—1884) / составлен и издан под ред. В. С. Иконникова. — Киев: В типогр. Имп. университета Св. Владимира, 1884. — XXXVI, 816, ІІ, с. — С. 2.

Ігнацій Карлавіч Катэгорыя:Выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Кіеўскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта