Андрэ́ Анана́ (; нар. 2 красавіка 1996) — камерунскі футбаліст, брамнік англійскага клуба «Манчэстэр Юнайтэд» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Камеруна.
Клубная кар’ера «Аякс» Анана нарадзіўся ў Камеруне і, дзякуючы адмысловай фундацыі Самюэля Это’о, атрымаў магчмасць у 2010 годзе далучыцца да акадэміі «Барселоны»«Onana would „rather stay with Ajax“ than compete at African Cup of Nations». Ajax Daily.. Да прафесійнай каманды ігрок не далучыўся, бо ў пачатку студзеня 2015 года вырашыў адправіцца ў Нідэрланды, дзе склаў пагадненне з амстэрдамскім «Аяксам». Далучыўся да моладзевай каманды клуба, за якую дэбютаваў у лютым таго ж года. Ужо наступным годам 20 жніўня камерунец дэбютаваў у асноўнай камандзе «Аякса» ў матчы супраць «Вілем II». Менавіта з таго сезона 2016/17 трывала заняў месца ў браме амстэрдамцаў. У маі 2017 года ігрок падоўжыў кантракт з клубам да 2021 годаOluwashina Okeleji (17.05.2017). «Onana commits future to Ajax until 2021». BBC Sport.. У сакавіку 2019 года ён зрабіў яшчэ адное падаўжэнне дагавора да чэрвеня 2022 годаNjie Enow (29.03.2019). «Andre Onana: Cameroon goalkeeper extends contract with Ajax». BBC Sport.. У лістападзе 2019 года ў інтэрв’ю выказаў цікавасць да англійскай Прэм’ер-лігі«Cameroon keeper Andre Onana open to Premier League move». BBC Sport.. У лютым 2021 года брамніку забаранілі гуляць на працягу 12 месяцаў пасля таго, як УЕФА выявіў станоўчае тэставанне на забароненае рэчыва фурасемід. «Аякс» апеляваў на вырак арганізацыі, спасылаючыся на памылковае ўжыванне жонкавых лекаў«Ajax goalkeeper Andre Onana given 12-month doping ban» . The Athletic.. У выніку тэрмін забароны быў зніжаны да дзевяці месяцаў арбітражным спартыўным судом у чэрвені«Andre Onana: Cameroon and Ajax keeper has doping ban reduced». BBC Sport.. 24 лістапада 2021 года, адбыўшы дыскваліфікацыю, брамнік вярнуўся на поле ў матчы Лігі чэмпіёнаў супраць «Бешыкташа». Матч скончыўся перамогай «Аякса» з лікам 2:1. У маі 2022 года стала вядома аб сыходзе іграка з клуба па заканчэнні сезона.
«Інтэрнацыянале» 1 ліпеня 2022 года «Інтэрнацыянале» афіцыйна пацвердзіў складанне з Ананам пяцігадовай угоды«Inter Milan sign Cameroon keeper Onana from Ajax». BBC Sport.. З часам выйграў канкурэнцыю ў складзе з Самірам Ханданавічам, дапамог камандзе выйграць Суперкубак і Кубак Італіі, а таксама дайсці да фіналу Лігі чэмпіёнаў УЕФА.
«Манчэстэр Юнайтэд» У ліпені 2023 года за 43 млн фунтаў перайшоў у англійскі «Манчэстэр Юнайтэд».
Міжнародная кар’ера Анана мае на сваім рахунку выступы ў складзе моладзевай зборнай Камеруна. У нацыянальную зборную быў запрошаны на таварыскую гульню супраць зборнай Францыі ў маі 2016 года«Cameroon’s Moukandjo to miss friendly against France». BBC Sport., але дэбют іграка прыпаў на пераможны таварыскі матч супраць зборнай Габона ў верасні таго ж года. Галкіпер абараняў браму сваёй каманды ў матчы за трэцяе месца на Кубка афрыканскіх нацый 2021 года супраць зборнай Буркіна-Фасо«Cameroon beats Burkina Faso to end AFCON 2021 in third place». Africa News..
Трапіў у заяўку зборнай Камеруна на чэмпіянат свету 2022, дзе правёў першы матч супраць Швейцарыі, пасля чаго праз канфлікт з галоўным трэнерам быў адхілены ад каманды і адпраўлены дамоў. 23 снежня 2022 года абвясціў пра завяршэнне міжнароднай кар’еры.
Дасягненні «Аякс»: Чэмпіён Нідэрландаў: 2019, 2021, 2022 Уладальнік Кубка Нідэрландаў: 2019, 2021 Уладальнік Суперкубка Нідэрландаў: 2019
«Інтэрнацыянале»: Уладальнік Кубка Італіі: 2023 Уладальнік Суперкубка Італіі: 2022
Крыніцы
Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Камеруна Катэгорыя:Ігракі зборнай Камеруна па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Ёнг Аякс Катэгорыя:Ігракі ФК Аякс Амстэрдам Катэгорыя:Ігракі ФК Інтэрнацыянале Мілан Катэгорыя:Ігракі ФК Манчэстэр Юнайтэд