Іван Валяр’янавіч Нічыпарук (1910—1987) — беларускі ўрач-хірург, траўматолаг, арганізатар аховы здароўя. Заслужаны ўрач БССР (1967)Нічыпарук, Іван Валер’янавіч (урач ; 1910—1987).
Біяграфія
Іван Нічыпарук скончыў Гродзенскую мужчынскую гімназію імя Адама Міцкевіча. З 1930 па 1937 гады Іван Нічыпарук вывучаў медыцыну ва ўніверсітэце імя Стэфана БаторыяІван Нічыпарук. Парадоксы нястомнага генія / Святлана Воцінава // Медицинский вестник. ― 2022. — 1 сентября (№ 35). — С. 14—15.. Да вайны Іван Валяр’янавіч працаваў у 1-й бальніцы Гродна, у вайну, якая настала неўзабаве, працягваў прымаць хворых, адначасова таемна перапраўляючы партызанам лекі і перавязачныя матэрыялы, а ў 1944 годзе, калі вызвалілі Беларусь, яго прызначылі галоўным урачом 2-й гарадской бальніцы. Іван Нічыпарук спачатку ўзначаліў бальніцу, а потым загадваў там аддзяленнем.
Памяць На будынку 2-й гарадской клінічнай бальніцы (вул. Гагарына, 5) устаноўлена мемарыяльная дошкаНичипорук Иван Валерьянович .
Крыніцы
Літаратура Святлана Воцінава. Іван Нічыпарук. Парадоксы нястомнага генія / Святлана Воцінава // Медицинский вестник. ― 2022. — 1 сентября (№ 35). — С. 14—15.
Спасылкі Под крылом ангела
Катэгорыя:Хірургі Беларусі Катэгорыя:Хірургі СССР Катэгорыя:Траўматолагі Беларусі Катэгорыя:Траўматолагі СССР Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Нарадзіліся ў Гродзенскім раёне