Аляксандр Віктаравіч Прохараў (нар. 1959) — беларускі вучоны ў галіне хірургіі. Доктар медыцынскіх навук, прафесар (2005)Прохоров, Александр Викторович (доктор медицинских наук; род. 1959) .
Навуковая дзейнасць
Галіна навуковых інтарэсаў: лячэнне дыябетычных гангрэн, хранічнага панкрэатыту і пухлін панкрэтабіліярнай сістэмы, трансплантацыйныя метады лячэння цукровага дыябету. Асноўнымі напрамкамі навукова-практычнай дзейнасці з’яўляюцца: пухліны гепатапанкрэатабіліярнай зоны, абдамінальная хірургія, хірургічная эндакрыналогія, імунатэрапія ў лячэнні пацыентаў са злаякаснымі новаўтварэнняміПрохоров Александр Викторович .
Аўтар больш за 229 навуковых прац, 5 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў, 12 інструкцый па прымяненні, падрыхтаваў 2-х кандыдатаў медыцынскіх навук.
Узнагароды
У 2005 годзе ў складзе калектыву аўтараў (праф. Траццяк С. І., праф. Леанцюк А. С., праф. Рудзянок В. В., к.м.н. Рамановіч В. П., к.м.н. Гаранаў В. А.) удастоены Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь за распрацоўку хірургічнага метаду лячэння цукровага дыябету.
Літаратура
Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 7. — Минск, 2008.
Катэгорыя:Хірургі Беларусі Катэгорыя:Хірургі СССР