Канадскі залаты медаль Герхарда Герцберга () — узнагарода Савета прыродазнаўчых навук і інжынерных даследаванняў (), які падпарадкоўваецца Ураду Канады. Прысуджаецца грамадзяніну або пастаяннаму рэзідэнту Канады штогод з 1991 года за дасягненні ў навуцы і тэхніцы. Разам з залатым медалём даюцца гарантыі фінансавай падтрымкі даследаванняў на працягу 5 гадоў у памеры 1 мільёна канадскіх долараў. Названа ў гонар Нобелеўскага лаўрэата Герхарда Герцберга.

Катэгорыя:Узнагароды Канады Катэгорыя:Навуковыя медалі і прэміі