Аляксандр Барысавіч Соцкі (нар. , Мінск) — беларускі фізік-оптык. Доктар фізіка-матэматычных навук (2003), прафесар (2011).

Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (спецыяльнасць «Фізіка», 1975), Магілёўскі філіял Інстытута фізікі АН БССР (аспірантура, 1980).

Працаваў у Магілёўскім філіяле Інстытута фізікі АН БССР (1976—1989, старшы навуковы супрацоўнік), Інстытуце прыкладной оптыкі НАН Беларусі (1989—2005, вядучы навуковы супрацоўнік), Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова (з 2008, факультэт матэматыкі і прыродазнаўства, кафедра агульнай фізікі, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: тэорыя элементаў і ўстройстваў інтэгральнай і валаконнай оптыкі; адваротныя аптычныя задачы.

Узнагароды Медаль «За працоўныя заслугі» (2021), Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2013), Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2009).

Бібліяграфія Теория элементов и устройств интегральной оптики : диссертация … доктора физико-математических наук : 01.04.05 : защищена 00.00.2002 : утверждена 12.03.2003 / Сотский Александр Борисович. — Могилев, 2001. Теория оптических волноводных элементов : монография / А. Б. Сотский. — Могилев, 2011.

Спасылкі Сотский Александр Борисович

Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Фізікі Беларусі