Ніна Якаўлеўна Сямак — беларуская ўрач. Заслужаны ўрач Беларускай ССР (1964)Семак Нина Яковлевна .
Біяграфія
У 1929 годзе скончыла Бацэвіцкую сямігадовую школу. Пасля заканчэння восьмага класа ў Клічаве паступіла ў Бабруйскую фельчарскую школу, якую скончыла на выдатна. Паступіла ў Мінскі медыцынскі інстытут, але вучобу перарвала вайнаВОСПОМИНАНИЯ .
Сямак Ніна Якаўлеўна, студэнтка 2-га курса з в. Бацэвічы Клічаўскага раёна, уключылася ў падпольную барацьбу на станцыі Нясята з першых дзён вайны. Яна, дапамагаючы бацьку, пакінутаму для працы ў варожым тыле, выконвала заданні партызан, перадавала ім дадзеныя аб руху варожых эшалонаў і грузаў па станцыіСемак Нина Яковлевна . Пасля таго, як у лютым 1942 года бацька быў схоплены і закатаваны на допытах, Ніна Якаўлеўна разам з маці і братам сышла у 277-ы партызанскі атрад Клічаўскай партызанскай зоны. У санчастцы атрада яна працавала фельчарамСемак Нина Яковлевна , аказвала разнастайную дапамогу параненым і хворым партызанам, а таксама цывільнаму насельніцтву.
Пасля партызанскага атрада працавала ў Клічаве, загадчыцай раённага аддзела аховы здароўя. Потым працягнула вучобу ў інстытуце, пасля заканчэння вучобы працавала ў Заходняй Беларусі, потым у Гомельскай вобласці, Жлобінскім раёне, на Краснабярэжскім медычным участку.
Узнагароды Заслужаны ўрач БССР. За доблесную працу ўзнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага сцяга, граматай Рэспубліканскага савета ветэранаў Айчыннай вайны за актыўны ўдзел у ваенна-патрыятычнай рабоце.
Катэгорыя:Медыкі Беларусі Катэгорыя:Медыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Медыкі СССР