Яўген Аляксеевіч Акеанаў (нар. , г. Уладзікаўказ, Паўночная Асеція — ?) — беларускі мастак.

Біяграфія Скончыў у 1958 годзе Дзяржаўны педагагічны інстытут ва Уладзікаўказе. Удзельнік мастацкіх выставак з 1954 года.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1975 года. Жыве ў г. Мінску.

Творчасць Працуе ў станковай графіцы, акварэлі. Асноўныя творы: серыя «Па Асеціі», «Працоўныя будні», «Пакарыцелі гор», «Франтавыя дарогі», цыкл «Беларускі пейзаж».

Работы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Беларускім музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Музеі выяўленчага мастацтва ў г. Уладзікаўказе.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Акварэлісты Беларусі