Меларэн () — трэцяе па велічыні возера ў Швецыі, пасля азёр Венерн і Ветэрн.

Плошча паверхні 1140 км², найбольшая глыбіня 64 (61) м. На ўсходнім беразе, каля горада Стакгольм, маецца адток у Балтыйскае мора праз канал Седэртэлье, Норстром, шлюзы Слюсен і Хамарбюслюсен. Катлавіна возера тэктоніка-ледавіковага паходжання. Берагі моцна парэзаныя. На возеры каля 1200 астравоў.

Літаратура

Катэгорыя:Азёры Швецыі