Ясутомі Нісідзука (; , Асія, Японія — ) — японскі біяхімік, адкрыў пратэінкіназу C і ўнёс важны ўклад у разуменне малекулярнага механізму перадачы сігналаў праз клетачную мембрану.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1932 годзе ў горадзе Асія ў Японіі. Атрымаў ступень доктара медыцыны на медыцынскім факультэце Кіёцкага ўніверсітэта ў 1957 годзе.

У 1962 годзе атрымаў там жа ступень доктара філасофіі (PhD) пад кіраўніцтвам Асаму Хаяісі. Пасля завяршэння навучання ў Японіі правёў год у лабараторыі Фрыца Ліпмана ў Ракфелераўскім універсітэце.

У 1992 годзе падпісаў «Папярэджанне чалавецтву».

З 1962 па 1964 гады быў навуковым супрацоўнікам кафедры медыцынскай хіміі медыцынскага факультэта Кіёцкага ўніверсітэта, з 1964 па 1968 гады быў там жа дацэнтам. З 1969 па 2004 гады быў прафесарам і загадчыкам кафедры біяхіміі медыцынскай школы ўніверсітэта Кобэ.

Катэгорыя:Біяхімікі Японіі Катэгорыя:Нарадзіліся ў прэфектуры Хіёга Катэгорыя:Малекулярныя біёлагі