Уладзімір Пятровіч Іваноў (нар. , Саратаў, РСФСР) — спецыяліст у галіне эксплуатацыі, аднаўлення і рамонту сельскагаспадарчай тэхнікі. Доктар тэхнічных навук (1997), прафесар (2001).
Біяграфія Нарадзіўся 30 жніўня 1941 года ў Саратаве.
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Аўтамабільны транспарт», 1970), Маскоўскі аўтамабільна-дарожны інстытут (аспірантура, спецыяльнасць «Аўтамабілі і трактары», 1975).
Працаваў у Полацкім дзяржаўным універсітэце (з 2001, факультэт машынабудавання і аўтамабільнага транспарту, кафедра аўтамабільнага транспарту, прафесар).
Навуковыя інтарэсы: тэхналагічная падрыхтоўка і арганізацыя рамонтнай вытворчасці; сінтэз сродкаў і працэсаў вытворчасці; бяспека дарожнага руху; бяспека працы і ахова навакольнага асяроддзя.
Узнагароды 2024 — Медаль «За працоўныя заслугі».
Літаратура Іваноў Уладзімір Пятровіч / А. В. Нікіфараў // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 393. Иванов Владимир Петрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 693.