Уладзімір Канстанцінавіч Ліпскі (, Новасібірск, РСФСР, СССР — , Наваполацк, Беларусь) — беларускі спецыяліст у галіне геаэкалогіі і суднабудавання. Доктар тэхнічных навук (2010), прафесар (2011).

Біяграфія Скончыў Калінінградскі тэхнічны інстытут рыбнай прамысловасці і гаспадаркі (спецыяльнасць «Тэхналогія машынабудавання, металарэжучыя станкі і інструменты», 1964; аспірантура, спецыяльнасць «Тэорыя карабля», 1971).

Працаваў у Калінінградскім тэхнічным інстытуце рыбнай прамысловасці і гаспадаркі (1965—1971), Полацкім дзяржаўным універсітэце (з 1974, механіка-тэхналагічны факультэт, кафедра трубаправоднага транспарту і гідраўлікі, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: выпрабаванне мадэлей суднаў на натурным хваляванні; рух двухфазных патокаў; гідратранспарт; упакоўванне і транспартаванне высоказастываючых нафтапрадуктаў; засцярога водных аб’ектаў пры аварыйных разлівах нафты; прамысловая і экалагічная бяспека магістральных трубаправодаў.

Узнагароды Медаль Францыска Скарыны (2013), званне «Чалавек года Віцебшчыны» (2010), значок «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1993).

Бібліяграфія Защита водных объектов при аварийных разливах нефти на нефтепроводах : диссертация … доктора технических наук : 25.00.36 : защищена 16.06.2010 : утверждена 24.11.2010 / Липский Владимир Константинович. — Минск, 2010. Технические средства защиты водных объектов при аварийных разливах нефти / В. К. Липский, И. И. Лиштван. — Новополоцк, 2009. Упаковывание и транспортирование высокозастывающих нефтепродуктов / П. В. Коваленко, В. К. Липский, З. С. Теряева. — Новополоцк, 2008.

Літаратура Полацкі дзяржаўны універсітэт: вытокі, гісторыя станаўлення і дзейнасць (да 40-годдзя заснавання). — Наваполацк, 2008. (Інфармацыя на с. 58, 218—221.)

Спасылкі Человек года Витебщины: Липский Владимир Константинович Липский Владимир Константинович // Научно-технический журнал «ПРОБЛЕМЫ СБОРА, ПОДГОТОВКИ И ТРАНСПОРТА НЕФТИ И НЕФТЕПРОДУКТОВ» База патентов Беларуси Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента

Катэгорыя:Выкладчыкі Калінінградскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Катэгорыя:Выпускнікі Калінінградскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Катэгорыя:Караблебудаўнікі Катэгорыя:Машынабудаўнікі СССР Катэгорыя:Машынабудаўнікі Беларусі Катэгорыя:Эколагі СССР Катэгорыя:Эколагі Беларусі Катэгорыя:Вынаходнікі СССР Катэгорыя:Вынаходнікі Беларусі