Масавыя пахаванні ў Батайніцы — брацкія магілы 744 забітых албанцаў, якія сталі ахвярамі этнічных чыстак, якія праводзіліся югаслаўскімі сіламі падчас Косаўскай вайны.

Масавыя пахаванні албанцаў у Батайніцы сталі першымі знойдзенымі ў Сербіі пасля заканчэння вайны разам з аналагічнымі ў возера Перучац, на мяжы Сербіі і Босніі і Герцагавіны, і на паліцэйскім палігоне ў мястэчку Пятрова Сяло.

Масавыя пахаванні размяшчаліся на паліцэйскім палігоне Спецыяльнай антытэрарыстычнай групы (SAJ) у прыгарадзе Бялграда Батайніца. Акрамя забойстваў косаўскіх албанцаў Спецыяльная антытэрарыстычная група таксама была ўцягнутая ва «ўтылізацыю трупаў» ахвяр.

Перадгісторыя Цэнтр гуманітарнага права (HLC), няўрадавая арганізацыя, якая размяшчаецца ў Сербіі і Косава, апублікавала ў сваім даследаванні, што агульная колькасць забітых падчас вайны ў Косава (перыяд даследавання са студзеня 1998 года па 31 снежня 2000 года) ацэньваецца ў 13 517 чалавек, калі з гэтай колькасці ўсіх забітых ці зніклых без вестак мірных жыхароў было: 8661 косаўскіх албанцаў, 1797 сербаў, 447 цыган, баснійцаў і прадстаўнікоў іншых этнічных меншасцяў.

Выяўленне масавых пахаванняў Цэнтр гуманітарнага права у дасье «Аперацыя па ўтойванні цел» паведаміла, што ў Батайніцы ў 2001 годзе знойдзены целы 744 асоб.

Целы ахвяр былі дастаўлены ў месцы пахавання аўтатранспартам з Косава і Мятохія, большая частка астанкаў папярэдне была спалена ў двух месцах: на алюмініевым камбінаце Мачкаціца ў горадзе Сурдуліца і горна-медзеплавільным камбінаце ў горадзе Бор.

Эксгумацыя Пасля заканчэння вайны Спецыяльнае антытэрарыстычнае падраздзяленне абмежавала доступ да месцаў пахавання, матывуючы гэта неабходнасцю правядзення вучэбных стрэльбаў, чым перашкаджала рабоце судова-медыцынскай камісіі, якая спрабавала расследаваць масавыя забойствы. Праца праводзілася з чэрвеня 2001 па канец лістапада 2002 гадоў. Праца праводзілася з чэрвеня 2001 па канец лістапада 2002 года. Целы да свайго даставанне праляжалі ў магілах каля 2 гадоў і мелі на касцях сляды куль, сярод іх былі астанкі 86 косаўскіх албанцаў, раней змешчаных у халадзільную камеру грузавіка, затопленага ў Дунаі.

Расследаванне У чэрвені 2001 года Міністэрства ўнутраных спраў Сербіі выпусціла 10-хвілінны фільм, які паказвае даставанне астанкаў ахвяр з пахаванняў, які стаў першым афіцыйным пацвярджэннем распраў над косаўскімі албанцамі. Таксама сербскія ўлады сцвярджалі, што Слабадан Мілошавіч аддаваў загады пазбавіцца ад доказаў, якія ў будучыні маглі служыць доказамі яго датычнасці да ваенных злачынстваў.

На судзе ў Міжнародным трыбунале па былой Югаславіі намеснік міністра ўнутраных спраў Сербіі Уласцімір Джорджавіч прызнаўся, што ведаў пра перапраўку целаў з аднаго грузавіка, знойдзенага ў р. Дунай, але не ведаў пра фактычныя забойствы.

У культуры У 2001 годзе выйшаў дакументальны фільм рэжысёра Агнена Главоніча «Depth Two», які прысвечаны масаваму пахаванню ў Батайніцы. У дакументаьным фільме «The Unidentified», які быў зняты Balkan Investigative Reporting Network (BIRN), расказваецца пра забойства албанскіх мірных жыхароў сербамі ў Косаве ў 1999 годзе, парэшткі якіх былі спалены, некаторыя з іх знойдзены ў Батайніцы.

Катэгорыя:Сербскія ваенныя злачынствы ў Косаўскай вайне Катэгорыя:Бялград Катэгорыя:Месцы пакаранняў смерцю