Аляксандр Аляксандравіч Алонцаў (нар. , г. Брэст — 19 чэрвеня 2013) — беларускі мастак.

Біяграфія Нарадзіўся 24 студзеня 1941 года ў г. Брэсце ў сям’і ваеннаслужачага. Бацька, Аляксандр Іванавіч Алонцаў, гераічна загінуў у чэрвені 1941 года пры абароне Брэсцкай крэпасці24 студзеня 2016 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Аляксандравіча Алонцава (1941—2013), мастака, аўтара прац у станковай графіцы, акварэлі, педагога.

З 1950 года Аляксандр Алонцаў займаўся ў студыі выяўленчага мастацтва пад кіраўніцтвам Пятра Аляксеевіча Данеліі пры абласным Доме народнай творчасці. У 1958 годзе закончыў СШ № 6 г. Брэста.

Скончыў у 1963 годзе мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута. Вучыўся ў І. Сталярова, Ф. Гумена. З 1964 года працаваў педагогам студыі выяўленчага мастацтва пры Брэсцкiм клубе чыгуначнікаў. З 1966 года — мастак-афарміцель Брэсцкага аддзялення Беларускай чыгункі.

У 1979 годзе — Украінскі паліграфічны інстытут імя І. Фёдарава ў Львове па спецыяльнасці «графіка». Удзельнік мастацкіх выставак з 1976 года. Выканаў дыпломны праект: серыя плакатаў «Алімпійскія гульні „Масква-80“».

У 1976 годзе стаў арганізатарам і першым дырэктарам Брэсцкай дзіцячай мастацкай школы, якой кіраваў да 2002 года, а выкладаў да 2005 года. Пасля мастацкай школы А. А. Алонцаў яшчэ нейкі час быў выкладчыкам на кафедры мастацка-графічных дысцыплін Брэсцкага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1991 года. Жыў у г. Брэсце.

Памёр 19 чэрвеня 2013 года.

Творчасць Працуе пераважна ў акварэлі. Асноўныя творы: «У бубны дахаў вецер б’е…» (паводле верша М. Багдановіча «Завіруха»), «Палёўкі», «Зялёны шум», «Першыя кроплі». Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Брэсцкім краязнаўчым музеі.

Памяць 12 верасня 2014 года ў выставачнай зале Брэсцкага АГКЦ адкрылася мемарыяльная выстава «Аляксандр Алонцаў. Траекторыя творчасці». 31 ліпеня 2015 года ў Віцебскім мастацкім музеі была адкрыта выстава твораў А. А. Алонцава, — у горадзе, дзе ён вучыўся. У снежні 2015 года рашэннем Брэсцкага гарвыканкама Брэсцкай школе выяўленчых мастацтваў прысвоена імя А. А. Алонцава.

Узнагароды Прызёр сямі рэспубліканскіх конкурсаў плакатаў. Узнагароджаны медалём БСМ «За заслугі ў выяўленчым мастацтве» (1991).

Літаратура

Спасылкі

24 студзеня 2016 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Аляксандравіча Алонцава (1941—2013), мастака, аўтара прац у станковай графіцы, акварэлі, педагога

Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Акварэлісты Беларусі