Тэль-Авіўскі ўніверсітэт () — адзін з найбуйнейшых універсітэтаў Ізраіля, размешчаны ў раёне Рамат-Авіў горада Тэль-Авіва. Універсітэт заснаваны ў 1956 годзе і налічвае дзевяць факультэтаў. У ім навучаюцца больш за 25 000 студэнтаў.
Гісторыя Папярэднікамі ўніверсітэта былі шматлікія невялікія вышэйшыя школы і інстытуты, якія існавалі ў Тэль-Авіве яшчэ да ўтварэння дзяржавы Ізраіль. Асабліва варта адзначыць заснаваную ў 1935 годзе «Вышэйшую школу юрыспрудэнцыі і эканомікі», ля вытокаў якой былі Палтыель Дыкштэйн, Шмуэль Эйзенштат, Макс Лазерсан і Беньямін Зіў.
Факультэты Універсітэт складаецца з 9 факультэтаў, якія дзеляцца на больш за 100 інстытутаў, школ і дадатковых акадэмічных падраздзяленняў.
Факультэт мастацтва імя Каца Факультэт інжынерных навук імя Флейшмана Факультэт дакладных навук імя Саклера Факультэт гуманітарных навук імя Энціна Юрыдычны факультэт імя Бухмана Біялагічны факультэт імя Вайза Факультэт менеджменту імя Рэканаці Медыцынскі факультэт імя Саклера Факультэт сацыяльных навук імя Гершона Гордана
Катэгорыя:Універсітэты Ізраіля Катэгорыя:Тэль-Авіў