Эдынбургскае каралеўскае таварыства () — шатландская нацыянальная Акадэмія навук і славеснасці.
У адрозненне ад Каралеўскага Лонданскага таварыства, ахоплівае гуманітарную сферу, у тым ліку гісторыю і літаратуру.
Гісторыя У 1737 годзе ад Эдынбургскага медыцынскага таварыства аддзялілася Эдынбургскае таварыства па развіцці мастацтваў і навук і асабліва ведаў аб прыродзе. У наступным годзе грувасткая назва была зменена на Эдынбургскае філасофскае таварыства, якое ў сваю чаргу было пераўтворана ў 1783 годзе ў Эдынбургскае каралеўскае таварыства. Сярод яго заснавальнікаў былі многія карыфеі шатландскага Асветніцтва, у тым ліку Уільям Робертсан, Адам Сміт, Уільям Кален, Х’ю Блэр, Адам Фергусан, Джэймс Хатан, Джозеф Блэк, Томас Рыд, Аляксандр Манро і Джэймс Уат.
Станам на 1 сакавіка 2019 года членамі таварыства з’яўляюцца больш за 1600 чалавек.
Катэгорыя:Эдынбург
Катэгорыя:Акадэміі навук Катэгорыя:Навуковыя таварыствы Вялікабрытаніі Катэгорыя:1783 год у Еўропе