«Белару́ская ха́тка» — беларускі культурна-асветніцкі клуб у Петраградзе ў 1918 — пачатку 1919 гадах. Створана Петраградскім аддзяленнем Беларускага нацыянальнага камісарыята і Петраградскай беларускай секцыяй РКП(б). Асноўная ўвага аддавалася падрыхтоўцы кадраў для працы на Беларусі. У снежні 1918 года клуб аб’ядноўваў 207 чалавек.
Літаратура В. У. Скалабан. «Беларуская хатка» ў Петраградзе // . — С. 430—431.
Катэгорыя:Арганізацыі беларусаў Расіі Катэгорыя:Беларусы ў Санкт-Пецярбургу