Кавеня — возера ў Беларусі, у Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці ў басейне ракі Чорная Ганча, на тэрыторыі Сапоцкінскага сельсавета, за 28 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Гродна, за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Калеты.

Плошча паверхні каля 0,07 км². Даўжыня 0,48 км, найбольшая шырыня 0,18 км, даўжыня берагавой лініі 1,2 км. Берагі возера пясчаныя, парослыя лесам і хмызняком. Усходнія берагі нізкія, астатнія ўзвышаныя. Возера ўмерана зарастае.

Спасылкі Валерий Иванов-Смоленский Все озёра Беларуси

Катэгорыя:Азёры Гродзенскага раёна Катэгорыя:Басейн Нёмана