Валерый Пятровіч Філонаў (нар. 1949) — беларускі вучоны ў галіне гігіены і эпідэміялогіі. Доктар медыцынскіх навук (1995), прафесар (1997)Филонов, Валерий Петрович (род. 1949) .
Біяграфія
Скончыў санітарна-гігіенічны факультэт Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута (1973 год) па спецыяльнасці ўрач-гігіеніст, эпідэміёлагФилонов Валерий Петрович .
З 1973 года працаваў санітарным урачом па агульнай гігіене Лепельскай раённай санітарна-эпідэміялагічнай станцыі Віцебскай вобласці, а затым Галоўным дзяржаўным санітарным урачом гэтага раёна. У маі 1977 года быў прызначаны загадчыкам санітарна-гігіенічнага аддзела Цэнтральнай санітарна-эпідэміялагічнай станцыі г. Мінска, а затым Галоўным дзяржаўным санітарным урачом г. Мінска. З 1985 года пачаў працу на пасадзе асістэнта кафедры сацыяльнай гігіены і арганізацыі аховы здароўя Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута, а затым быў абраны па конкурсе старшым выкладчыкам гэтай жа кафедры. У 1986 годзе прысвоена вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці сацыяльная гігіена і арганізацыя аховы здароўя. У верасні 1986 года назначаны галоўным урачом Рэспубліканскай санітарна-эпідэміялагічнай станцыі — намеснікам Галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Беларускай СССР. У 1987 годзе пераведзены намеснікам начальніка Трэцяга Галоўнага ўпраўлення пры Міністэрстве аховы здароўя СССР — намеснікам Галоўнага дзяржаўнага ўрача СССР. У кастрычніку 1989 года па рашэнню Урада Беларускай ССР пераведзены намеснікам Міністра аховы здароўя — Галоўным дзяржаўным санітарным урачом Беларускай СССР.
У 1997 годзе прысвоена вучонае званне прафесара. У студзені 2002 года Валерый Пятровіч узначаліў аддзел экалогіі чалавека і гігіены навакольнага асяроддзя навукова-даследчага інстытута гігіены і санітарыі. У гэтым жа годзе назначаны галоўным урачом Рэспубліканскай санітарна-эпідэміялагічнай станцыі, пасля перайменаванай у «Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя», намеснікам Галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Рэспублікі Беларусь. З 2005 па 2008 гады Філонаў В. П. — прафесар кафедры агульнай гігіены, з 2016 года па цяперашні час — прафесар кафедры гігіены працы Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Навуковая дзейнасць
Аўтар навуковых прац па пытаннях новых паскораных метадаў нарміравання шматкампанентнага забруджвання атмасферы, ліквідацыі эпідэміялагічных захворванняў.
Літаратура
Катэгорыя:Гігіеністы Беларусі Катэгорыя:Эпідэміёлагі Беларусі Катэгорыя:Гігіеністы СССР Катэгорыя:Эпідэміёлагі СССР Катэгорыя:Постаці беларускай аховы здароўя Катэгорыя:Галоўныя дзяржаўныя санітарныя ўрачы Беларусі Катэгорыя:Намеснікі міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь