Марк Майсеевіч Канэ (нар. , Масква, Расія) — беларускі спецыяліст у галіне машынабудавання. Доктар тэхнічных навук (1997), прафесар (1998). Член Пастаяннай камісіі IFToMM (Міжнароднай федэрацыі па тэорыі механізмаў і машын), старшыня конкурснай камісіі Рэспубліканскага конкурсу студэнцкіх НДР па секцыі «Машынабудаванне і прыборабудаванне. Механіка машын, надзейнасць і бяспека тэхнічных сістэм. Навуковыя асновы і метады неразбуральнага кантролю і тэхнічнай дыягностыкі».

Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Тэхналогія машынабудавання, металарэзныя станкі і інструменты», 1962).

Працаваў у Мінскім маторным заводзе (1962—1964, інжынер-тэхнолаг), Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (з 1964, машынабудаўнічы факультэт, кафедра «Тэарэтычная механіка», прафесар).

Навуковыя інтарэсы: удасканаленне працэсаў вырабу і эксплуатацыі высоканагружаных зубчастых перадач транспартных і рабочых машын.

Бібліяграфія Технологическое обеспечение качества высоконагруженных передач с эвольвентными цилиндрическими зубчатыми колесами : автореферат диссертации … доктора технических наук : 05.02.08 / Кане Марк Моисеевич. — Минск, 1996. Исследование и обоснование рациональной точности прямозубых цилиндрических зубчатых колес на различных этапах их изготовления : автореферат диссертации … кандидата технических наук : 05.02.08 / Кане Марк Моисеевич. — Минск, 1978.

Літаратура Канэ Марк Майсеевіч / М. П. Савік // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 8. — С. 17. Кане Марк Моисеевич / Н. П. Савик // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 866. Кане Марк Моисеевич // Кто есть кто : Доктора наук, профессора, заслуженные деятели науки и лауреаты премий Белорусской государственной политехнической академии : справочник. — Минск, 2000. — С. 64.