Луіс Персінджэр (; , Рочэстэр, штат Ілінойс — , Нью-Ёрк) — амерыканскі , і .

Персінджэр пачаў займацца ў Каларада і першыя яго публічныя выступленні былі ва ўзросце 12 гадоў. Скончыў Лейпцыгскую кансерваторыю (клас Ганса Бекера), затым вучыўся ў Эжэна Ізаі. У 1907 годзе стаў першым канцэртмайстрам новастворанага Блютнер-аркестра, затым граў у Берлінскім філарманічным аркестры, у аркестры Брусельскай оперы. З 1915 года канцэртмайстар і памочнік дырыжора Сімфанічнага аркестра Сан-Францыска. З 1930 г. у Нью-Ёрку, дзе змяніў Леапольда Аўэра на пасадзе прафесара Джульярдскай школы.

Сярод вучняў Персінджэра, перш за ўсё, Іегудзі Менухін, для якога ён быў першым настаўнікам. У Персінджэра вучыліся таксама Рычы Руджэра, Берл Сенофскі, Айзек Стэрн і іншыя.