Яўген Барысавіч Лажэчнікаў (, Барысаў, Мінская вобласць — ) — беларускі спецыяліст у галіне машынабудаўнічага абсталявання і тэхналогіі, парашковай металургіі, апрацоўкі металаў ціскам. Доктар тэхнічных навук (1988), прафесар (1990).
Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1955).
Працаваў у Міністэрстве вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Беларускай ССР (з 1962 — начальнік аддзела), Галоўным рэдакцыі Беларускай савецкай энцыклапедыі (1968—1969, намеснік галоўнага рэдактара), Беларускім нацыянальным тэхнічным ўніверсітэце (1969—2009, кафедра «Машыны і тэхналогіі апрацоўкі металаў ціскам», прафесар).
Навуковыя інтарэсы: тэорыя і тэхналогія апрацоўкі матэрыялаў ціскам; машыны і працэсы атрымання, апрацоўкі кампазіцыйных матэрыялаў і перапрацоўкі вытворчых адходаў; распрацоўка канструкцый тэхналагічнага абсталявання.
Бібліяграфія Теоретические основы и технологические способы получения тонких заготовок прокаткой порошков : автореферат диссертации … доктора технических наук : 05.16.06 ; 05.16.05 / Ложечников Евгений Борисович. — Ленинград, 1987. Исследование процесса прокатки лент из порошков : автореферат диссертации … кандидата технических наук / Е. Б. Ложечников. ― Минск, 1963.
Літаратура Лажэчнікаў Яўген Барысавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 9. — С. 97. Ложечников Евгений Борисович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 538. Ложечников Евгений Борисович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2017. — Т. 5 : Минская область : в 3 кн., кн. 2. — С. 221.