Двора Барон (; , Узда, Расійская імперыя — , Тэль-Авіў, Ізраіль) — ізраільская пісьменніца, вядомая як першая пісьменніца на сучасным іўрыцеLieblich, Amia. 1997. Conversations with Dvora: An Experimental Biography of the First Modern Hebrew Woman Writer. Berkeley, CA. 1997.. Аўтарка каля 80 апавяданняў і аповесці «Выгнаннікі» (). Таксама перакладала літаратуру на сучасны іўрыт, у прыватнасці «Пані Бавары» Гюстава Флабера.

Раннія гады

Нарадзілася ва Уздзе прыкладна за 50 км ад Мінска. Бацька — рабін, дазволіў ёй наведваць тыя ж урокі іўрыту, што і хлопцам, гэта было выключэннем для таго часу, хоць яна і сядзела ў закрытай жаночай зоне сінагогі. Таксама незвычайна для дзяўчынак таго часу, яна скончыла сярэднюю школу і атрымала права выкладаць у 1907 годзе. Свае першыя апавяданні Барон апублікавала ў 1902 годзе, у 14-гадовым узросце, у іўрытамоўнай газеце «Га-Меліц» (, ), яе рэдактарам тады быў Леан Рабіновіч (). У 1909 годзе Двора была адзінай жанчынай на фатаграфіі пісьменнікаў на ідышы з Вільні, калі там гасцяваў Мендэле Мойхер-Сфорым, але яе няма на фота таго самага часу з Мендэле пісьменнікаў на іўрыце з Вільні, бо тыя адмовіліся пазіраваць з ёй разам.

Была заручана з пісьменнікам Машэ Бен-Эліэзерам (), але пасля ён скасаваў заручыны.

Эміграцыя і жыццё ў Палесціне

Пасля смерці бацькі і пагрому ва Уздзе, у 1910 годзе выехала ў Палесціну, пасялілася ў Нэве-Цэдэк, паселішчы за межамі Яфы, якое з 1909 года стала часткай новага горада Тэль-Авіва. У Палесціне стала літаратурнай рэдактаркай сіянісцка-сацыялістычнага часопіса «Га-Поэль га-Цаір» (, ). Неўзабаве ўзяла шлюб з рэдактарам гэтага, сіянісцкім актывістам Ёсефам Агарановічам (). У 1915 годзе дэпартаваны разам з іншымі палесцінскімі яўрэямі асманскім ўрадам у Егіпетp. 9. Bernstein, Marc. 2001. Midrashj and marginality: The ‘Agunot of S. Y. Agnon and Devorah Baron. Hebrew Studies 42: 7-58., але вярнуліся з устанаўленнем Брытанскага мандата пасля Першай сусветнай вайны. У 1922 годзе Барон з мужам сышлі з часопіса. Яна адасобілася, заставалася ў сваім доме да смерці 20 жніўня 1956 года.

Творы іўрытам

Двора была першай лаўрэаткай Прэміі Бяліка за літаратуру. Пазней таксама атрымала Прэмію Рупіна (1944) і Прэмію Брэнера за літаратуру (1951)p. 8. Bernstein, Marc. 2001. Midrashj and marginality: The ‘Agunot of S. Y. Agnon and Devorah Baron. Hebrew Studies 42: 7-58..

Творчасць можна падзяліць на два перыяды — калі яна была актыўнай, нават смелай маладой жанчынай, а потым — адасобленай, і, падобна, пасіўнай.

Падчас пасіўнай фазы, калі хварэла і залежала ад іншых, яна называла некаторыя свае папярэднія творамі «шматкмі». Адасабленне не перабольшанне, яна вырашыла «не ступіць і кроку з дому», нават не пайшла на пахаванне свайго мужа, хоць адзін відавочнік казаў: «Я бачыў, як яна спусцілася на тры прыступкі і вярнулася да свайго дома»p. 272. Govrin, Nurit. Devorah Baron, Early Chapters (in Hebrew), Jerusalem: 1988.. У гэты перыяд адзіноты яна працягвала пісаць, склала «масіў апавяданняў, што выяўляюць свет, бачны праз акно пакоя інваліда» («Бе-Лев га-Керах», у «Парашыёт»)Shazar, Rachel (2007). «Baron, Devorah.» Encyclopaedia Judaica. 2nd ed. Vol. 3. Detroit: Macmillan Reference USA, 2007. p. 171. Retrieved via Gale Virtual Reference Library 2016-06-25. Freely available online via Jewish Virtual Library: .. Рахель Шазар адзначыла, што апавяданні Дворы, «ажыўленыя глыбокім суперажываннем слабым і нявінным», адлюстроўваюць глыбокае веданне: «ні адна іншая пісьменніца ў Ізраілі не была так добра знаёмая з крыніцамі іўдаізму, як Двора Барон».

На працягу гэтай часткі свайго жыцця Двор таксама зрабіла некалькі важных літаратурных перакладаў на іўрыт, у прыватнасці «Пані Бавары» Гюстава Флабера. Хоць яна была часткай сіянісцкі руху, але шмат пісала пра сельскае жыццё ў штэтлах Літвы, «часам у амаль паэтычных тонах».

Творы Дворы Барон

«Сіпурым» / «Апавяданні» () (Давар, 1927) «Геніза» () (Аманут, 1930) «Кетанот» / «Маленькі» () (Аманут, 1933) «Ма шэ-Гая» / «Што адбылося» () (Давар, 1939) «Ле-ат ата» / «На зараз» () (Ам Авэд, 1943) «Мі-Шам» / «Адтуль» () (Ам Авэд, 1946) «Га-Лабан» () (Ам Авэд, 1947) «Шаўрырым» () (Ам Авэд, 1949) «Паршыёт» () (Інстытут Бяліка, 1951) «Хуліёт» () (Ам Авэд, 1953) «Ме-Эмеш» / «Са ўчора» () (Ам Авэд, 1955) «Агаў арэха» () (Сіфрыят Паалім, 1960) «Га-Голім» () (Ам Авэд, 1970) «Шлоша сіпурым» () (Сусветная Арганізацыя сіяністаў, 1975) «Крывот Ве-Сіпурым Ахерым» () (Ам Авэд, 1997) «Фрадэль/Шыфра» () (Бабель, 2001)

Таксама пераклады на іўрыт, у прыватнасці «Пані Бавары» Гюстава Флабера.

Працы пра Двору Барон і яе творы

Aharonovitz, Zipporah. By the Way (in Hebrew). Merhavyah: 1961. (Biography by her daughter) Bernstein, Marc. 2001. «Midrashj and marginality: The ‘Agunot of S. Y. Agnon and Devorah Baron.» Hebrew Studies 42: 7-58. doi:10.1353/hbr.2001.0017 Baram, Einat Eshel. 2011. «Outline of a Gender Conflict: Notes on an Early Story by Dvora Baron.» Women in Judaism: A Multidisciplinary Journal 8.2. online Govrin, Nurit. Ha-Maḥatsit ha-ri’shonah [Early chapters]: Devorah Baron (in Hebrew). Jerusalem: Mosad Byaliḳ, 1988. Jelen, Sheila. Intimations of Difference: Dvora Baron in the Modern Hebrew Renaissance. Syracuse: Syracuse University Press, 2007. Jelen, Sheila and Shachar Pinsker, eds. Hebrew, Gender, and Modernity: Critical responses to Dvora Baron’s fiction (Studies and texts in Jewish history and culture, 14). Bethesda, MD: University Press of Maryland, 2007. Lieblich, Amia. Conversations with Dvora: An Experimental Biography of the First Modern Hebrew Woman Writer. Berkeley, CA: University of California Press, 1997. Lieblich, Amia. Embroideries: Conversations with Devorah Baron (in Hebrew). Jerusalem: Shoken, 1991. Pagis, Ada, ed. Devorah Baron: Mivḥar ma’amare bikoret ‘al yetsiratah (in Hebrew). Tel Aviv: ʻAm ʻoved, 1974. Seidman, Naomi. A Marriage Made in Heaven: The Sexual Politics of Hebrew and Yiddish. Berkeley, CA: University of California Press, 1997. Zierler, Wendy. 1999. «In What World? Devorah Baron’s Fiction of Exile.» Prooftexts 19: 127—150.

Спасылкі

Biographical article from the Jewish Women’s Archive Institute for the Translation of Hebrew Literature Baron «in the Closet» An Epistemology of the «Women’s Section»

Катэгорыя:Пісьменнікі Ізраіля Катэгорыя:Іўрытамоўныя пісьменнікі