Яўген Маркелавіч Макушок (нар. , Масква, Расія) — беларускі металазнавец. Доктар тэхнічных навук (1968), прафесар (1972).

Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць "Тэхналогія машынабудавання", 1950; аспірантура, 1956).

Працаваў у Фізіка-тэхнічным інстытуце АН БССР (з 1958, навуковы супрацоўнік, з 1970 – загадчык лабараторыі пластычнасці), Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (1950–1958 і 1992–2006, прафесар кафедры "Машыны і тэхналогія апрацоўкі металаў ціскам").

Навуковыя інтарэсы: апрацоўка металаў ціскам; механіка дэфармаванага цвёрдага цела.

Узнагароды Дзяржаўная прэмія Беларускай ССР (1984) і інш.

Бібліяграфія Исследование напряженно-деформированного состояния при ковке и горячей объемной штамповке : автореферат диссертации ... доктора технических наук / Е. М. Макушок. ― Минск, 1967. Изучение процесса объемной штамповки на прессах : автореферат диссертации ... кандидата технических наук / Макушок Е. М. ― Минск, 1956.

Літаратура Макушок Яўген Маркелавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 9. — С. 548. Макушок Евгений Маркелович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 623. Евгений Маркелович Макушок : [к 80-летию со дня рождения] / А. В. Алифанов // Инженер-механик. — 2007. — № 4. — С. 54—55. Кафедра “Машины и технологии обработки металлов давлением” им. С. И. Губкина : 50-летний путь / И. Г. Добровольский [и др.] ; Белорусская государственная политехническая академия. — Минск, 1998. — URL: https://rep.bntu.by/handle/data/71888. — Текст : электронный.