«Карты, грошы, два ствалы» або ў беларускім аматарскім перакладзе «Карты, зёлы, два ружжы» () — брытанская чорная камедыя 1998 года, першы поўнаметражны фільм рэжысёра Гая Рычы.

Сюжэт Чацвёра хлопцаў — Эдзі, «Тоўсты» Том, «Мыла» і «Бэкан» — сабралі кожны па 25 тысяч фунтаў, каб Эдзі мог сыграць у карты з дасведчаным шулерам і мацёрым злачынцам, вядомым пад мянушкай Гары Сякера. У выніку Эдзі прайграў 500 тысяч фунтаў, на выплату доўгу яму далі тыдзень.

У выпадку нявыплаты, яму і яго «спонсарам» кожны дзень будуць адсякаць па пальцы. Каб знайсці грошы, хлопцы вырашылі абрабаваць трох «батанікаў», якія вырошчваюць марыхуану для мясцовага наркабарона.

Беларускі дубляж Станам на 2023 год, ёсць версія з беларускімі субцітрамі, а таксама шматгалосае аматарскае агучванне.

У ролях

Нік Моран — Эдзі Джэйсан Флемінг — «Таўсты» Том Джэйсан Стэйтэм — «Бекон» Дэкстэр Флетчар — «Мыла» Віні Джонс — «Вялікі Крыс» Лені Маклін — Бары «Хрысціцель» Патрык Х. Марыярці — Гары «Сякера» Лонсдэйл Пітэр МакНіколл — «Маленькі Крыс» Стывен Макінтош — Уінстан Стывен Маркус — Нік «Грэк» Фрэнк Харпер — Дог Вас Блэквуд — Роры «Ломшчык» Нікалас Роу — Джэй Нік Марк — Чарльз Чарльз Форбс — Вілі Стыў Суіні — Планк Хагі Лівер — Пол Тоні МакМэхон — Джон Джэйк Абрахам — Дзін Віктар МакГуайр — Гэры Алан Форд — Алан/апавядальнік Сьюзэн Рэтнер — Глорыя Стынг — Джэй Дзі (гаспадар бара, бацька Эдзі)

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Фільмы Гая Рычы Катэгорыя:Фільмы 1998 года Катэгорыя:Кінакамедыі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Крымінальныя фільмы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы Вялікабрытаніі 1998 года Катэгорыя:Фільмы-баевікі 1998 года Катэгорыя:Фільмы-баевікі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Кінарэжысёрскія дэбюты Катэгорыя:Фільмы Summit Entertainment