Ларыса Іванаўна Данілава (нар. 1956) — беларуская ўрач-эндакрынолаг. Доктар медыцынскіх навук, прафесарДанилова, Лариса Ивановна (доктор медицинских наук; род. 1956) .

Біяграфія

Скончыла лячэбны факультэт Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута (дыплом з адзнакай) у 1979 г. Пасля праходжання інтэрнатуры працавала ў 1-ай гарадской клінічнай бальніцы ўрачом тэрапеўтам (1980—1982 гг. — гастраэнтэралогія)Данилова Лариса Ивановна .

1982—1885 гг. — навучанне ў аспірантуры на кафедры тэрапіі Беларускага дзяржаўнага інстытута ўдасканалення ўрачоў пад кіраўніцтвам прафесара А. С. Чыжа і прафесара І. Б. Ліўшыца.

1985—1991 гг. — асістэнт кафедры эндакрыналогіі Беларускага дзяржаўнага інстытута ўдасканалення ўрачоў. Са снежня 1991 г. пасля праходжання па конкурсе загадвала лабараторыяй дыягностыкі і карэкцыі эндакрынных парушэнняў дарослага насельніцтва НДІ радыяцыйнай медыцыны і эндакрыналогіі па 1998 г.

З 1998 г. і па цяперашні час — загадчыца кафедры эндакрыналогіі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы па аўтаімунных хвароб эндакрыннай сістэмы і праблемах цукровага дыябету.

Старшыня Беларускай асацыяцыі эндакрынолагаў, член Міжнароднай федэрацыі дыябету і асацыяцыі клінічных эндакрынолагаў, Еўрапейскай асацыяцыі па вывучэнні дыябету. Член рэдакцыйных калегій эндакрыналагічных часопісаў (Расія, Украіна, Азербайджан).

Узнагароды

Узнагароджана Ганаровай граматай Дзяржаўнага Камітэта па навуцы і тэхналогіях Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2011), Ганаровымі граматамі міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2006, 2013). медалём «Францыска Скарыны» (2014).

Літаратура

Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 3. — Минск, 2006. Руководители, заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования (1931—2006). ― Минск, 2006.

Катэгорыя:Эндакрынолагі Беларусі Катэгорыя:Эндакрынолагі СССР