Star Wars: The Old Republic () — сюжэтная шматкарыстальніцкая гульня распрацаваная падраздзяленнем Bioware у Остыне, штат Тэхас, ЗША. Падзеі ў гульні адбываюцца праз 300 гадоў пасля гульняў серыі Knights of the Old Republichttp://www.swtor.com/info/faq. Гульня стала першай цалкам агучанай ММА, на дадзены момант ёсць версіі на англійскай, французскай і нямецкай мовах. Гульня была анансавана 21 кастрычніка 2008 года. Выпуск адбыўся 20 снежня 2011 годаhttps://www.swtor.com/info/news/news-article/20111014-1. 15 лістапада 2012 года гульня перайшла на free-to-play мадэль.

Гульнявы працэс У самым пачатку гульні на выбар прапануецца бок, раса, пол і гэтак далей. Дзеянні гульні адбываюцца за 3500 год да пачатку падзей кінафільмаў, гэты сэттынг даў амаль поўную свабоду распрацоўшчыкам, без неабходнасці прывязвацца да звыклых тэмhttp://www.incgamers.com/Games/2336/Interviews/Star-Wars-The-Old-Republic/158 . Гулец можа ўстаць на бок Імперыі Сітхаў або Галактычнай Рэспублікіhttp://www.swtor.com/community/showthread.php?t=496756 . Процілеглыя бакі маюць розны стыль гульні, заданні і сродкі перамяшчэнняhttp://www.gamespot.com/pc/rpg/starwarstheoldrepublic/news.html?sid=6199726&mode=news. Таксама існуюць заданні, якія можна выконваць аднаму, без падтрымкі. Паводзіны ў NPC могуць быць розныя, у залежнасці ад абранай гульцом сюжэтнай лініі.

Распрацоўка Star Wars: The Old Republic – першы вопыт кампаніі BioWare на рынку MMORPG, а таксама другая MMORPG ў Сусвеце Star Wars пасля Star Wars: Galaxies. Распрацоўнікі з BioWare даўно былі зацікаўлены ў працы над MMORPG, але чакалі «правільных партнёраў, правільную каманду, правільную інтэлектуальную ўласнасць». Галоўная роля ў гульні адведзена развіццю індывідуальных гісторый для кожнага персанажа. У кастрычніку 2008 гады BioWare заявіла, што гульня будзе ўтрымоўваць больш сюжэтнага кантэнту, чым усе яе іншыя гульні разам узятыя. Каманда з 12 сцэнарыстаў марнуе больш часу на працу над сюжэтам, чым якія-небудзь іншыя распрацоўшчыкіhttp://pc.ign.com/articles/922/922115p2.html . Галоўная роля ў гульні адведзена развіццю індывідуальных гісторый для кожнага персанажа.

Першы трэйлер пад назвай «Deceived» быў паказаны на выставе E3 1 чэрвеня 2009 годаhttp://swtor.com/news/article/20090601_002 . 29 верасня 2009 года распрацоўшчыкі сталі прымаць заяўкі на ўдзел у тэсце гульніhttp://swtor.com/news/news-article/20090929_001 . На працягу некалькіх хвілін сайт не спраўляўся з нагрузкай і з'явіліся тэхнічныя праблемы. Пазней сайт быў адчынены, ужо з улікам вялікай колькасці наведвальнікаў. Другі трэйлер пад назвай «Hope» выйшаў 14 чэрвеня 2010 годаhttp://gametrailers.com/video/e3-2010-star-wars/101161 . 9 ліпеня 2010 года прайшло тэсціраванне гульні гульцамі Паўночнай Амерыкі. У верасні таго ж года на афіцыйным сайце быў паказаны персанаж Рэван і інфармацыя аб ім, аб яго ролі ў гульні. 6 чэрвеня 2011 года выйшаў трэці трэйлер пад назвай «Return».

21 ліпеня 2011 года Electronic Arts і BioWare пачалі прымаць папярэднія загады на гульню. Аднак папярэдні заказ немагчымы ў Аўстраліі і Акіяніі, таксама там гульня выйдзе пазней. Галоўная прычына — пазбяганне любых праблем, звязаных з вялікай нагрузкай на ММА. Аднак у BioWare заявілі, што не будуць блакаваць ад гульні якія-небудзь рэгіёны Аўстраліі і Акіяніі ці IP-адрасы, за куплю гульні з іншага рэгіёна. Акрамя таго, гульцы з Аўстраліі і Новай Зеландыі нават змаглі паўдзельнічаць у бэта-тэсце гульні.

11 кастрычніка 2011 года BioWare пацвердзіла яшчэ раз, што гульня па ўсім свеце будзе выпушчана 20 снежня 2011 годаhttp://www.swtor.com/news/news-article/20111014-1. Аднак дата выхаду ў Аўстраліі і Акіяніі яшчэ невядомая.

Агульны кошт праекта ацэньваецца прыкладна ў 200 млн долараў. У распрацоўцы гульні прымала ўдзел больш за 800 чалавек на чатырох кантынентах, а ў агучванні 4 000 персанажаў на трох мовах было задзейнічана больш за тысячу акцёраўhttp://herocomplex.latimes.com/2012/01/20/star-wars-the-old-republic-the-story-behind-a-galactic-gamble/#/0.

Прадажы і бюджэт гульні Праект абыйшоўся распрацоўшчыкам больш чым у 160 мільёнаў долараўhttp://www.dailymail.co.uk/sciencetech/article-2042394/Star-Wars-Old-Republic-100M-blockbuster-Avatar-gaming.html. Па падліках аналітыкаў, калі ў гульні будзе хаця б 400 000 падпісчыкаў, то гульня стане прыбытковай.

У брытанскім чарце гульняў Star Wars: The Old Republic стартавала на 10 месцы.

Праз адзін тыдзень пасля выхаду гульні, колькасць падпісчыкаў перавысіла 1 мільён, а карыстачы правялі ў гульні сумарна 28 мільёнаў гадзін і стварылі 3,8 мільёнаў персанажаў. Выдавецтва Electronic Arts лічыць, што гульня стала самым хуткарослым ММА-праектам у гісторыіhttp://games.compulenta.ru/652897/ .

Рэкордная колькасць падпісчыкаў была зарэгістраваная ў лютым 2012 года - 1,7 млн чалавек. Але ўжо да канца сакавіка, паводле справаздачы Electronic Arts, гэтая лічба панізілася да 1,3 млн чалавекhttp://games.mail.ru/pc/news/2012-05-10/ea_priznachala_snizhenie_chisla_podpischikov_the_old_republic/.

Каб павысіць гульнявы рэйтынг і прадажы дадзенай гульні, у канцы ліпеня было абвешчана аб тым, што афіцыйны сервер з платнага, пяройдзе ва Free-to-play восенню. 11 лістапада Bioware абвясціла, што Free-to-play опцыя будзе ўведзеная 15 лістапада, з абнаўленнем 1.5 Game Updatehttp://www.swtor.com/info/news/news-article/20121108.

Мадэль аплаты Пасля пераходу на Free-to-play мадэль статусы акаўнтаў падзяліліся на 3 опцыі – Subscriber, Preferred і Free-to-playhttp://www.swtor.com/free/features.

Доступ да гульні са статусам Free-to-play поўнасцю бясплатны і з'яўляецца самым абмежаваным па магчымасцях. Так, напрыклад узровень персанажа ў дадзенай мадэлі абмежаваны 60-м узроўнем, базавай гульнёй і дадаткамі 2.0 і 3.0, немагчыма карыстацца некаторымі слотамі экіпіроўкі, рыхтаваць пэўнымі прадметамі персанажа, прымаць удзел у некаторых унутры гульнявых падзеях і г. т.

Зноскі