Канфедэрацыя свабодных прафсаюзаў Украіны (: КСПУ) — украінскае аб’яднанне прафсаюзаў. Створана ў 1998 годзе на базе Аб’яднання свабодных прафсаюзаў Украіны, у якое ўваходзілі ўсеўкраінскія прафсаюзы, якія не належалі да Федэрацыі прафсаюзаў Украіны і якія ўтварыліся як апазіцыйныя прафсаюзы яшчэ за савецкім часам. У 2003 годзе Канфедэрацыя далучылася да Міжнароднай канфедэрацыі прафаюзаў.
У 2013 годзе членскія арганізацыі КСПУ падтрымалі Еўрамайдан. У 2020 годзе, падчас забастовак працоўных калектываў падчас пратэстаў у Беларусі, старшыня Незалежнага прафсаюза гарнякоў Украіны (які ўваходзіць у КСПУ) Міхаіл Валынец заявіў, што ніхто з украінскіх шахцёраў не збіраецца ехаць у Беларусь і замяняць забастоўшчыкаў «Беларуськалія», тым самым, адказаўшы на словы Аляксандра Лукашэнкі аб тым , што ён гатовы запрасіць украінскіх штрэйкбрэхераў замест страйкоўцаў салігорскага прадпрыемства.
Членскія арганізацыі
Незалежны прафсаюз гарнякоў Украіны Усеўкраінскі прафсаюз «Абарона справядлівасці» Свабодны прафсаюз чыгуначнікаў Украіны Свабодны прафсаюз работнікаў адукацыі і навукі Украіны Свабодны прафсаюз медыцынскіх работнікаў Украіны Усеўкраінскі прафсаюз «Родная зямля» Свабодны прафсаюз прадпрымальнікаў Украіны Прафсаюз-асацыяцыя лётнага складу грамадзянскай авіяцыі Украіны Асацыяцыя аўтатранспартнікаў Украіны Свабодны прафсаюз працаздольных інвалідаў
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Прафсаюзы Украіны