Мірнае пагадненне паміж Эфіопіяй і Тыграем — дагавор паміж федэральным урадам Эфіопіі і ўладамі штата Тыграй аб завяршэнні баявых дзеянняў.
Гісторыя
Узброенае супрацьстаянне паміж федэральным урадам Эфіопіі і мясцовымі ўладамі рэгіёну Тыграй ўспыхнула 4 лістапада 2020 года. Прычынамі канфлікту сталі даўнія супярэчнасці паміж федэральным урадам Абія Ахмеда Алі і кіруючай штатам партыяй Народны фронт вызвалення Тыграя. Алі з самага пачатку свайго прэм’ерскага тэрміну прыкладаў намаганні для зніжэння ўплыву НФВТ. У адказ партыя ігнаравала асобныя федэральныя акты і ўказанні на тэрыторыі рэгіёну.
У выніку лістападаўскай аперацыі ўрадавая армія Эфіопія змагла выцесніць праціўніка з галоўных гарадоў і аднавіць кантроль над большай часткай Тыграя. Нягледзячы на шэраг буйных паражэнняў НФВТ працягнуў супраціў і нават змог утрымаць некаторыя горныя раёны рэгіёну. Адначасова падчас канфлікту бакі абвінавачвалі тыя ці іншыя замежныя сілы ў прамым удзеле ў вайне, што напаліла палітычную абстаноўку ў гэтай частцы Афрыкі.
У чэрвені 2021 года антыўрадавыя сілы разгортваюць наступленне. Да канцы месяца эфіопскія войскі і іх саюзнікі былі выбіты з часткі цэнтральнага і ўсходняга Тыграя, у тым ліку рэгіянальнай сталіцы Мэкэле. У кастрычніку ўлады распачалі спробу рэваншу за летнія падзеі, але пацярпелі няўдачу. У гэты час тыграйскія паўстанцы кансалідуюцца з іншымі апазіцыйнымі групоўкамі краіны і разгортваюць дзейнасць за межамі рэгіёну. Тым не менш у канцы года ініцыятыва пераходзіць да федэральнай арміі.
Напярэдні 1 верасня 2022 года кіраўніцтва паўстанцаў абвінаваціла ўлады Эфіопіі ў пачатку наступлення на іх пазіцыі на паўночным захадзе Тыграя, а 9 верасня — у наступленні на паўночным усходзе штата. Афрыканскі саюз прапанаваў бакам пад сваёй эгідай перамовы, якія пачаліся 25 кастрычніка ў горадзе Прэторыя (ПАР)В МИД ЮАР сообщили о подписании соглашения о прекращении боевых действий на севере Эфиопии. Працэс праходзіў пры пасярэдніцтве прэзідэнта Нігерыі Алусегуна Абасанджа, былога прэзідэнта Кеніі Ухуру Кеніята, былога віцэ-прэзідэнта ПАР Фумзіле Мламба-Нгукіа, і пры непасрэдным удзеле міністра замежных спраў і супрацоўніцтва ПАР Наледзі ПандорЭфиопия и Тыграй на пути к долгожданному миру.
Дагавор Праз дзевяць дзён перамоваў, 2 лістапада, адбылася цырымонія падпісання пагаднення аб спыненні баявых дзеянняў. Ад эфіопскай дэлегацыі дагавор падпісаў саветнік прэм’ер-міністра па пытаннях нацыянальнай бяспекі Рэдван Хусейн Рамета, а ад Тыграя — прэс-сакратар НФВТ Гетачу Рэда. Дакумент, пацвярджаючы суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Эфіопіі, прадугледжваў спарадкаванае і скаардынаванае раззбраенне бакоў, аднаўленне правапарадку на поўначы дзяржавы, бесперашкодны доступ насельніцтва да гуманітарнай дапамогі.
Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш павітаў дасягнення дагавора. Наледзі Пандор выказала надзею на доўгатэрміновы мірВ Эфиопии достигнуто мирное соглашение, которое может положить конец гражданской войне. Гетачу Рэда адзначыў, што іх боку давялося пайсці на істотныя саступкі, каб «пабудаваць давер». Тыграйцы пацвердзілі прыхільнасць да выканання дамоўленасцяў і «гатоўнасць пакінуць мінулае ў мінулым, каб намеціць новы курс да міру»Эфиопия и Тыграй договорились о прекращении боевых действий.
У перамовах і падпісанні дагавора не ўдзельнічала Эрытрэя, чые ўзброеныя сілы прымалі актыўны ўдзел у падаўленні паўстання ў Тыграі. Акрамя таго, у працэс не ўключылі прадстаўнікоў ваенізаваных фарміраванняў Фано, якія таксама змагаліся з тыграйскими мяцежнікаміВласти Эфиопии и мятежники из Тыграя согласились положить конец вооруженному конфликту.
Як заявілі ўрад і паўстанцы, пагадненне з’яўляецца толькі першым крокам і запатрабуе ўважлівага маніторынгу за ходам яго выканання, у тым ліку з боку міжнароднай супольнасці. Яны таксама заклікалі паважаць падпісаныя дамоўленасці. Ужо 5—10 лістапада бакі паўторна сустрэліся ў Найробі (Кенія) для абмеркавання і выпрацоўкі падрабязных умоў рэалізацыі міру, уключаючы пытанні раззбраення з улікам сітуацыі з бяспекай на месцах. На сустрэчы была прадстаўлена дарожная карта па забеспячэнні неадкладнага гуманітарнага доступу і аднаўлення паслуг у рэгіёне ТыграйПереговоры между делегациями федерального правительства Эфиопии и повстанцев штата Тыграй начались в Кении.
Гл. таксама Мірны дагавор паміж Эфіопіяй і Эрытрэяй
Катэгорыя:Тыграйскі канфлікт Катэгорыя:Падзеі 2 лістапада Катэгорыя:Лістапад 2022 года Катэгорыя:2022 год у палітыцы Катэгорыя:2022 год у Эфіопіі Катэгорыя:Мірныя дагаворы