Лі́нка, Ліна — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, у басейне ракі Заходняя Дзвіна.
Знаходзіцца за 26 км на паўночны ўсход ад Ушачаў, прыкладна за 0,5Ліст карты N-35-35. Выданне 1991 года. Стан мясцовасці на 1987 год. км у напрамку на паўночны ўсход ад вёскі Красная Горка.
Плошча паверхні складае 0,16 км². Даўжыня возера — 0,6 км, найбольшая шырыня — 0,4 км. Даўжыня берагавой лініі — 1,58 км. Схілы катлавіны возера маюць вышыню да 8 м, пераважна разараныя. На ўсходзе вышыня схілаў складае да 3 м, знаходзяцца пад хмызняком. На паўднёвым усходзе ў возера ўпадае ручай. На паўночным усходзе возера ручаём злучаецца з сеткай меліярацыйных каналаў.
Літаратура
Спасылкі Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 3-2.
Катэгорыя:Азёры Ушацкага раёна Катэгорыя:Басейн Заходняй Дзвіны