Гары Баркус Грэй (; нар. , Вудбёрн, Кентукі) — амерыканскі вучоны-хімік. Працы па неарганічнай хіміі, біяхіміі, біяфізіцы. Вядомы як даследчык скарасцей біяхімічных рэакцый, у тым ліку хіміі пераносу электронаў. Удастоены Нацыянальнага навуковага медаля ЗША (1986), лаўрэат прэміі Вольфа па хіміі (2004).

Бакалаўр каледжа Заходняга Кентукі (1957). Доктар філасофіі Паўночна-Заходняга ўніверсітэта (1960). З 1965 года прафесар у Каліфарнійскім тэхналагічным інстытуце, з 1981 імянны прафесар (Arnold O. Beckman Professor) хіміі.

У 2011 годзе 25-ы найбольш цытаваны з хімікаў (індэкс Хірша > 100).

Катэгорыя:Хімікі ЗША Катэгорыя:Хімікі XX стагоддзя Катэгорыя:Хімікі XXI стагоддзя Катэгорыя:Біяхімікі ЗША Катэгорыя:Біяфізікі ЗША