Мікалай Іванавіч Вараб’ёў (нар. ) — беларускі вучоны ў галіне хіміі. Доктар тэхнічных навук, прафесар. Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі, старшыня савета па абароне дысертацый пры БДТУ.

Біяграфія Скончыў у 1959 годзе Ленінградскі тэхналагічны інстытут імя Ленсавета. З 1967 года працуе ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (прафесар кафедры тэхналогіі неарганічных рэчываў і агульнай хімічнай тэхналогіі).

Навуковыя інтарэсы Хімія і тэхналогія мінеральных кіслот, солей і ўдабрэнняў. Кіруе даследаваннямі па тэхналогіі фосфарзмяшчальных солей і ўдабрэнняў, атрыманні новых матэрыялаў на аснове неарганічных фасфатаў, галагенідаў, аксідаў і нітрыдаў. Распрацаваў новыя безадыходныя тэхналагічныя працэсы атрымання ўдабрэнняў, спосабы перапрацоўкі пабочных прадуктаў і адыходаў вытворчасці фосфарных удабрэнняў з атрыманнем новых тэхнічных прадуктаў, спосабы сінтэзу новых матэрыялаў. Апублікаваў 250 навуковых прац. Аўтар 78 вынаходстваў.

Узнагароды Заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат прэміі НАН Беларусі (2007), выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь, ганаровы хімік канцэрна «Белнафтахім»,

Бібліяграфія Свойства и методы идентификации веществ в неорганической технологии / И. М. Жарский [и др.]. — Минск: Фонд фундаментальных исследований, 1996. (Один из авт.). Воробьев, Н. И. Обогащение полезных ископаемых: учеб. пособие / Н. И. Воробьев, Д. М. Новик. — Минск: БГТУ, 2008. Дормешкин, О. Б. Производство бесхлорных водорастворимых комплексных удобрений / О. Б. Дормешкин, Н. И. Воробьев. — Минск: БГТУ, 2006.

Літаратура Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1996. — Т. 3. — С. 508. Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 806.

Спасылкі ВАРАБ’ЁЎ Мікалай Іванавіч