Віктар Дзмітрыевіч Цвяткоў (, в. Турок, Палкінскі раён, Пскоўская вобласць, Расія — ) — беларускі спецыяліст у галіне сістэм аўтаматызаванага праектавання. Доктар тэхнічных навук (1981), прафесар (1985).

Біяграфія Скончыў Ленінградскі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Металарэзныя станкі і інструменты», 1954), Інстытут тэхнічнай кібернетыкі АН БССР (аспірантура, 1965).

Працаваў у Гомельскім станкабудаўнічым заводзе (з 1954), Мінскім заводзе аўтаматычных ліній (з 1956, СКБ-8, начальнік канструктарскага аддзела), Цэнтральным навукова-даследчым інстытуце тэхнікі кіравання (Масква; 1962—1968, загадчык лабараторыі), Інстытуце тэхнічнай кібернетыкі АН БССР (1968—1986, намеснік дырэктара па навуковай рабоце, загадчык лабараторыі), Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (1986—2006, кафедра «Сістэмы аўтаматызаванага праектавання», у 1986—2004 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: аўтаматызацыя праектавання ў прыбора- і машынабудаванні.

Узнагароды Дзяржаўная прэмія Беларускай ССР (1978).

Бібліяграфія Многоуровневый синтез структурных моделей технологических процессов обработки деталей в автоматизированных системах проектирования : автореферат диссертации … доктора технических наук : 05.13.12 / Цветков Виктор Дмитриевич. — Ленинград, 1980.

Літаратура Цвяткоў Віктар Дзмітрыевіч / Н. П. Савік // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2003. — Т. 17. — С. 97. Цветков Виктор Дмитриевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 465. Цветков Виктор Дмитриевич // Кто есть кто : доктора наук, профессора, заслуженные деятели науки и лауреаты премий Белорусской государственной политехнической академии : справочник. — Минск, 2000. — С. 35. Цветков Виктор Дмитриевич // Объединенный институт проблем информатики : 40 лет. — Минск, 2005. — С. 184—185. Цветков Виктор Дмитриевич // Большой белорусский энциклопедический словарь. — Минск, 2011. — С. 371.